Каханую не аддаюць!
«Каханую не аддаюць!» (руск.: «Любимую не отдают!») — беларускі палітычны лозунг і выказванне Аляксандра Лукашэнкі. Слоган з’явіўся 4 жніўня 2020 года пасля выступу Лукашэнкі перад выбаршчыкамі. Пазней фраза выкарыстоўвалася на праўладных мітынгах і ў сацыяльнай рэкламе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]4 жніўня 2020 года, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, падчас выступу перад дэпутатамі і запрошанымі гасцямі Аляксандр Лукашэнка «прызнаючыся ў каханні да сваёй краіны» зрабіў эмацыйную заяву, што «каханую не аддаюць». У адказ на гэты выраз беларускія пратэстоўцы выкарыстоўвалі на пратэстах 2020 года плакаты «Любимую не бьют» і «Насильно мил не будешь»[1]. Пазней лозунг неаднаразова гучаў на праўладных мітынгах і велапрабегах[2][3][4].
17 верасня 2020 года ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі Філіпам Кіркоравым, Мікалаем Баскавым, Аляксандрам Буйновым, Дыянай Гурцкай і іншымі выканаўцамі была прадстаўлена праўладная песня «Артисты за мир — Любимую не отдают»[5][6]. З 2022 года лозунг фігуруе на рэкламных шчытах з сацыяльнай рэкламай у Барысаве[7][8].
Аналіз
[правіць | правіць зыходнік]У выразе Аляксандр Лукашэнка атаясамляе свой імператыў з імператывам народа[9].
Зноскі
- ↑ Тихомирова Е. А. 2021.
- ↑ Уставшие от беспорядков и протестов люди выходят на центральные площади городов страны и райцентров (руск.). Белтелерадиокомпания (23 жніўня 2020). Праверана 14 лістапада 2023.
- ↑ Лариса Прокопеня. Лозунги «За Беларусь!» и «Любимую не отдадим!» звучали сегодня в агрогородке Гнезно. Местные жители собрались на митинг за стабильность и благополучие своей страны (+видео) (руск.). Наш ЧАС (23 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2020. Праверана 14 лістапада 2023.
- ↑ Костин. Велопробег в Дрогичине: школьникам рассказали, что общество пытаются разделить (руск.) . Першы Рэгіён (22 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2023. Праверана 14 лістапада 2023.
- ↑ Хоркин К. А 2021.
- ↑ Автор песни «Любимую не отдают» объяснил политизацию проекта (руск.). eurasia.expert (18 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2020. Праверана 12 лістапада 2023.
- ↑ «Любимую не отдадим!» На улицах Борисова появилась новая так называемая социальная реклама (руск.)(недаступная спасылка). ex-press.by (4 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2022.
- ↑ Алесь Новоборский. США оккупировали Украину, мы красно-зеленые, а налоги – наше искусство. Что власти пишут на билбордах (руск.). Белсат (19 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2023. Праверана 14 лістапада 2023.
- ↑ Глинка Е. В. 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Глинка Е. В. Языковые средства имиджеформирующей политической речи(руск.) // Медиалингвистика : сборник. — ООО "Медиапапир", 2021. — Т. 8. — С. 329. — ISBN 978-5-00110-237-3.
- Тихомирова Е. А. Об особенностях политического дискурса в Республике Беларусь(руск.) // С любовью к слову : сборник. — Арзамас, 2021. — С. 349.
- Хоркин К. А. Провластные и оппозиционные символы в современной российской музыке(руск.) // Огарёв-online. — 2021. — № 7 (160). — С. 5.