Кат-Ба
Кат-Ба | |
---|---|
в’етн. Cát Bà | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 285 км² |
Насельніцтва | 30 000 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 105,26 чал./км² |
Размяшчэнне | |
20°48′00″ пн. ш. 106°59′59″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Востраў Кат-Ба (в’етн.: Cát Bà) — найбуйнейшы востраў у групе астравоў Кат-Ба. Уваходзіць у склад В’етнама. Плошча - 285 км². Насельніцтва - каля 30 000 чал.[1]
Геаграфія і прырода
[правіць | правіць зыходнік]Востраў Кат-Ба знаходзіцца ў заліве Халонг у 115,6 км на захад ад Ханоя, 7469 км на паўднёвы захад ад Мінска. Даўжыня - 21,3 км. Найбольшая шырыня - каля 11 км.
Востраў даволі скалісты. Маюцца пячоры. Найвышэйшы пункт - 331 м. Клімат субтрапічн�� вільготны. У зімовыя месяцы частыя дажджы.
Значная частка вострава пакрыта лесам. Усяго тут налічваецца 1561 від раслін, у тым ліку 406 відаў дрэў, а таксама 279 відаў жывёл. Каля вострава выяўлена 900 відаў марскіх рыб, 177 відаў каралаў, а таксама марскія змеі і чарапахі. Найбольш каштоўны ахоўваемы від — мясцовы лангур. У 2000 г. налічвалася ўсяго 53 асобіны гэтай жывёлы.
Востраў уключаны ў склад нацыянальнага парка Кат-Ба.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Французскія археолагі знайшлі на Кат-Ба рэшткі чалавека сучаснага тыпу, які жыў тут каля 4000 - 6500 гадоў таму. Вучоныя вылучаюць так званую Халонгскую археалагічную культуру, якая існавала на астравах архіпелага Кат-Ба ў старажытны перыяд.
Назва вострава ўзнікла значна пазней. На картах французскай каланіяльнай адміністрацыі востраў пазначаны проста як Ба (в’етн.: Bà, літаральна "яна"). Згодна мясцоваму паданню, на астраўны пляж былі выкінуты целы трох забітых прынцэс. Тубыльцы пабудавалі ў іх гонар тры храмы, што і стала падставай для ўкаранення "жаноцкай" назвы.
На працягу стагоддзяў востраў быў населены пераважна в'етнамскімі і кітайскімі рыбакамі. Але з XIX ст. тут таксама знаходзіліся ваенныя пасты. У гады В'етнамскай вайны ў скальных масівах была пабудавана база для захавання лідараў В'етнамскай Дэмакратычнай Рэспублікі. Яна выкарыстоўвалася да 1975 г. У 1979 г. з-за вайны с суседнім Кітаем урад В'етнама выселіў з вострава значную частку насельніцтва, у тым ліку кітайцаў.
У 1986 г. быў створаны біясферны запаведнік і пазней на яго аснове - нацыянальны парк, які ў наш час ахоплівае ўвесь архіпелаг Кат-Ба. У 2011 г. парк быў унесены ў папярэдні спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]На востраве Кат-Ба месціцца аднайменны горад, які з'яўляецца адным з галоўных цэнтраў развіцця турызму на поўначы В’етнама. Дзейнічае сталая паромная пераправа.
Славутыя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]Кат-Ба прыцягвае некалькімі маляўнічымі залівамі, двумя пляжамі, невялікімі ўнутранымі азёрамі, а таксама дзікай прыродай унутранай часткі вострава. На адной з ускраін каля ціхай бухты знаходзіцца паселішча рыбакоў на вадзе. Некаторую цікавасць уяўляюць былыя ваенныя аб'екты, у наш час адкрытыя для наведвальнікаў.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 5638 рус. • англ. • фр. |
- Cat Ba island Архівавана 17 мая 2014.
- The Cat Ba Langurs
- unesco.org
- catbalangur.org
- Digging into Cat Ba Island’s rich history Архівавана 17 кастрычніка 2016.