Перайсці да зместу

Каткаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каткаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Глускі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Катка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 811
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6

Ка́ткаўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глускага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. — вёска) Катка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Глускага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Глускім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў Глускім раёне Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці, з 23 студзеня 1960 года — Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Бабруйскага раёна.

20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бярозаўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: аграгарадок Бярозаўка, вёскі Жукавічы, Згода, Зелянковічы, Зубарэвічы, Падлужжа, Поблін, Розлевічы)[1]. 13 красавіка 2018 года вёскі Зелянковічы і Зубарэвічы перададзены ў склад Казловіцкага сельсавета[2].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (9 населеных пунктаў) — 837 чалавек[3], з іх 95,9 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 0,7 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 811 чалавек[5].

Зноскі

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.