Катарына Карлсдотэр
Катарына Карлсдотэр | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Даратэя Брандэнбургская | ||||||
Пераемнік | Даратэя Брандэнбургская | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1418 | ||||||
Смерць |
7 верасня 1450[1][2] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Karl Ormsson[d][3] | ||||||
Муж | Карл VIII Кнутсан Бундэ[4] | ||||||
Дзеці | Магдалена Карлсдотэр і Birgitta Karlsdotter[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Катарына Карлсдотэр, таксама вядомая як Катарына Гумсехувуд (шведск.: Katarina Karlsdotter, Katarina Gumsehuvud; 1418 ― пам. 7 верасня 1450) ― каралева-кансорт Швецыі у 1448―1450 гадах і каралева-кансорт Нарвегіі у 1449―1450 гадах. Другая жонка Карла VIII.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дачка двараніна Карла Ормсана (Гумсехувуда). Выйшла замуж за рэгента Швецыі (і на той момант ўдаўца) Карла 5 кастрычніка 1438 года і выконвала цырыманіяльныя абавязкі каралевы да 1440 года, калі яе муж быў пасунуты з пасады рэгента. Бласлаўленне на іх шлюб даў сам папа Рымскі, паколькі Катарына была сваячкай першай жонкі Карла. Гэта бласлаўленне павінна было гарантаваць, што дзеці, народжаныя ў шлюбе, будуць лічыцца законным.
У 1448 годзе яе муж зноў стаў рэгентам, а затым, 2 ліпеня таго ж года, быў каранаваны ва Упсальскім саборы разам з Катарынай. У наступным годзе яе муж стаў каралём Нарвегіі ― а яна, адпаведна, ― каралевай Нарвегіі. Шлюб быў шчаслівым і ў ім нарадзілася дзевяць дзяцей. Іх другая дачка, Магдалена, выйшла замуж за Івара Аксельсана, дзядзька Інгеборгі Тот.
Сучаснікамі яна апісвалася як прыгожая і вясёлая жанчына, якая падтрымлівала прыемную абстаноўку і нязмушаную атмасферу пры двары і ахвотна прымала тых, хто прыйшоў шукаць аўдыенцыю.
У 1450 годзе стала адной з шматлікіх, хто памёр ад чумы ў Стакгольме. Кароль глыбока перажываў яе смерць. Яе пахавалі ў 1451 годзе ў Вадстэнскім абацтве.
Дзеці
[правіць | правіць зыходнік]- Маргарэт Карлсдотэр (Бондэ) (1442―1462);
- Магдалена Карлсдотэр (Бондэ) (1445―1495), выйшла замуж за Івара Аксельсана (Тота) у 1466 годзе;
- Рычэза Карлсдотэр (Бондэ) (нар. каля 1445), манашка ў Вадстэнскім абацтве;
- Біргіта Карлсдотэр (Бондэ) (1446―1469), манашка ў Вадстэнскім абацтве;
- чацвёра сыноў, якія рана памерлі.
Зноскі
- ↑ Katarina — 1917.
- ↑ Katarina // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Wilhelmina stålberg: Anteqningar om svenska qvinnor
- Åke Ohlmarks: Alla Sveriges drottningar
- Lars O. Lagerqvist: Sveriges regenter — från forntid till nutid
- Dick Harrison: Karl Knutsson