Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Бяроза)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы | |
---|---|
52°32′30″ пн. ш. 24°59′42″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Пінская дыяцэзія |
Дата пабудовы | 1998 год |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — мураваны каталіцкі храм у горадзе Бярозе Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў 1998 годзе з цэглы паводле праекта архітэктара Л. Каспяровіча. Асвячоны 7 чэрвеня кардыналам Казімірам Свёнтакам. Побач з храмам знаходзіцца дом святароў-палатынаў.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Храм выкананы паводле канона трохнефавай двухвежавай базілікі ў стылі стылізаванага рэнесансу. Стрыманую дынаміку архітэктурнай кампазіцыі галоўнага фасада ствараюць фланкіруючыя шатровыя вежы (два васьмерыкі на чацверыку), якія аб’яднаны завершанай двухгранным шчытом цэнтральнай фасаднай плоскасцю з вялікай арачнай нішай увахода. Над ім у тымпане шчыта ў арачнай нішы абраз. Архітэктурны рытм атынкаваных плоскасных фасадаў ствараюць арачныя праёмы, між’ярусныя прафіляваныя карнізы, плоскія лапаткі[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2019. Праверана 6 кастрычніка 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.