Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар францысканцаў (Ашмяны)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
| |
54°25′33,25″ пн. ш. 25°57′22,80″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Ашмяны |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Будаўніцтва | 1407—1822 гады |
Стан | руіны |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар францысканцаў у Старой Ашмяне (цяпер ускраек горада Ашмяны) з'явіліся на мяжы XIV і XV стагоддзяў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першая згадка, якая з пэўнасцю звязаная з храмам у Старой Ашмяне, адносіцца да 1407 г., калі Войцех Манівід запісаў яму падданых у вёсцы Мірклішкі[1]. Захаваўся таксама дакумент 1497 г., якім пэўны Юрый Яновіч запісвае фундуш «да Блаславёнай Панны ў Старой Ашмяне да канвента братоў ордэну святога Францыска»[2]. Такім чынам згадкі ў літаратуры, пачынаючы з 19 ст., што кляштар заснаваны ў 1505 г. Аляксандрам Ягелончыкам, яўна памылковыя; праўдападобна, Аляксандр проста дадаткова фундаваў гэты кляштар. Пасля падзелу францысканскага ордэна ў 1517 Ашмянскі кляштар падпарадкоўваўся Літоўскай кантраце Польска-Чэшскай правінцыі францысканцаў канвентуальных[3]. У інвентары касцёла 1585 сярод кніг упамінаецца антыфанар (кніга літургічных спеваў) на пергаменце.
Найстарэйшыя часткі сучаснай руіны (ніжняя частка сцен ва ўсходняй палове храма) адносяцца да гатычнага стылю і з'яўляюцца рэштамі касцёла, узведзенага, праўдападобна, у кан. 15–пач. 16 ст.[4] Падчас вайны ў сярэдзіне 17 ст. драўляныя будынкі кляштара былі знішчаныя пажарам, але ў хуткім часе адноўленыя, а касцёл перароблены і патынкаваны. У 1812 касцёльны будынак быў часткова разбураны, у 1822 адбудаваны у стылі класіцызму. У 1845 кляштар закрыты, кляштарныя будынкі знішчаныя, а касцёл перароблены на склад, затым пашкоджаны ў войнах, у цяперашні час у руінах.
Зноскі
- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej / Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. T. 1, Krakow, 1948. Дакумент №46
- ↑ Ibid., Дакумент №448
- ↑ K. Kantak. Najważniejsze rękopisy franciszkańskie bibliotek wileńskich, Ateneum Wileńskie, 1928, 14.
- ↑ А. Кушнярэвіч, А. Брыль. Готыка ў Ашмянах, Бел. гіст. час. №10, 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар францысканцаў (Ашмяны)
- Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар францысканцаў (Ашмяны) на сайце Radzima.org
- Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар францысканцаў (Ашмяны) на сайце Глобус Беларусі (руск.)