Кастамукша (руск.: Костомукша, карэл.: Koštamuš) — горад (з 1983 года) у Расіі, у складзе Карэліі. Насельніцтва 31,6 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1977 годзе.
Горад размешчаны на поўначы Заходне-Карэльскага ўзвышша, адлегласць да Петразаводска каля 500 км, адлегласць да Санкт-Пецярбурга каля 1000 км. Адлегласць да расійска-фінляндскай мяжы 30 км (прапускны пункт Люця-Вартыўс). Горадаўтваральным прадпрыемствам з’яўляецца горна-абагачальны камбінат ААТ «Карэльскі акатыш». Таксама ў горадзе ёсць дрэваапрацоўка, хлебазавод, фарэлевая гаспадарка.