Перайсці да зместу

Каспійская флатылія ВМФ Расіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каспійская флатылія ВМФ Расіі
Эмблема Каспійскай флатыліі
Краіна Сцяг Расіі Расія
Падпарадкаванне Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі
Уваходзіць у Ваенна-марскі флот Расіі
Тып Ваенна-марскія сілы
Дыслакацыя Астрахань, Махачкала, Каспійск
Удзел у Персідскі паход, 1722—1723
Грамадзянская вайна ў Расіі
Іранская аперацыя
і інш.
Знакі адрознення Ордэн Чырвонага Сцяга
Вядомыя камандзіры Aleksandr Peshkov[d]

Каспійская флатылія — расійская ваенна-марская флатылія, якая базуецца ў Астрахані і мае зонай сваіх інтарэсаў рэгіён Каспійскага мора. У складзе флатыліі некалькі брыгад на чале з капітанамі 1-га ранга і дывізіёнаў (на чале з капітанамі 2-га ранга) караблёў, авіяцыя, берагавыя войскі. Брыгада артылерыйскіх катараў на паветранай падушцы мае пункты базавання ў Махачкале і Каспійску.

  • Камандуючы: контр-адмірал Краўчук
  • Флагман: вартавы карабель «Татарстан»
  • Іншыя караблі флатыліі: артылерыйскі карабель «Астрахань», тральшчык «Магамед Гаджыеў», ракетны катар «Ступінец», малае гідраграфічнае судна «ГС-301»

Задачы:

  • Барацьба з тэрарызмам і рэлігійным экстрэмізмам.
  • Барацьба з браканьерамі (пазапраўнай здабычай чорнай ікры).
  • Ахова гандлю.
  • Забеспячэнне расійскіх нацыянальных інтарэсаў у зоне нафтавых радовішчаў.
  • Сачэнне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый у рачным мараходстве.