Кароль Вырвіч
Кароль Вырвіч | |
---|---|
польск.: Karol Wyrwicz | |
Дата нараджэння | 2 лістапада 1717 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 чэрвеня 1793 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, географ, публіцыст, настаўнік |
Навуковая сфера | гісторыя[1] і геаграфія[1] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кароль Вырвіч (2 лістапада 1717 — 6 чэрвеня 1793, Варшава) — гісторык, географ, педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Браслаўскім павеце ў беднай шляхецкай сям'і. Першапачатковую адукацыю атрымаў у езуіцкіх калегіумах Пінска і Дынабурга. Вучыўся ў Віленскай акадэміі (1737—1740, 1742—1746). У 1734 уступіў у ордэн езуітаў, з 1745 ксёндз. Выкладаў у Пінскім, Крожскім і Новагародскім езуіцкіх калегіумах. У 1751—1757 прыватны настаўнік Гільзенаў у Дынабургу і Полацку, наведаў з імі Францыю, Галандыю і Германію.
З 1757 г. выкладаў этыку і гісторыю ў Калегіум нобіліум у Варшаве (узорная на той час навучальная ўстанова, дзе вучыліся сыны магнатаў і багатай шляхты). Пазней, у 1762—1776, стаў рэктарам гэтага калегіума. У 1760—1761 пракуратар Мазавецкай правінцыі ордэна езуітаў.
Зрабіў значны ўклад у рэфармаванне школьнай сістэмы езуітаў. З уступленнем на трон Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1764) увайшоў у бліжэйшае акружэнне караля. Пасля скасавання ордэна езуітаў (1773) у 1775—1791 абат гебдоўскі. Супрацоўнічаў з гісторыкам Ф. Лойкам, у абвяржэнні «гістарычных аргументаў» суседніх дзяржаў, якімі тыя абгрунтоўвалі свае прэтэнзіі на землі Рэчы Паспалітай. Выдатны географ, узняў геаграфічную навуку Рэчы Паспалітай на высокі ўзровень. Аўтар абагульняльных геаграфічных прац «Сучасная геаграфія» («Geografia czasów teraźniejszych», забаронена да продажу паводле патрабавання расійскага пасла М. В. Рапніна; 2 выданне было зроблена ў 1794) і «Усеагульная геаграфія» («Geografia powszechna», Варшава, 1770; 3-е выданне зроблена ў 1794).
Напісаў падручнік па гісторыі «Кароткае сістэматычнае выкладанне ўсеагульнай гісторыі» («Abrégé raisonné de l'histoire universelle. T. 1—2, 1766—1771»). У выдадзенай па ініцыятыве караля кнізе «Палітычня гісторыя старажытных дзяржаў» («Historia polityczna państw starożytnych. T. 1, 1771») змясціў свой пераклад вытрымак з кнігі Ш. Мантэск'ё «Пра дух законаў». Пасмяротна выдадзена яго праца «Галамбская канфедэрацыя» («Konfederacja gołąbska», 1853). Як гісторык Вырвіч зазнаў уплыў французскай асветнай гістарыяграфіі, асабліва Мантэск'ё і Вальтэра. Адмоўна ставіўся да традыцыйнага разумення гісторыі як гісторыі палітычных падзей і войнаў; гісторыю народа тлумачыў як сукупнасць змен у палітычным жыцці, звычаях, рэлігіі, навуцы, мастацтве, эканоміцы; падкрэсліваў, што вывучэнне гісторыі дазваляе атрымаць веды, неабходныя для накіраванай змены ў дзяржаве існуючага ладу.
Зноскі
- ↑ а б в г Мякотин В. А. Вырвич, Карл // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIIа. — С. 541.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыклапедычны даведнік / рэд. Б. Сачанка і інш. — Мн., 1995. — С. 199.
- Памяць: Браслаўскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал. К. Велічковіч і інш. — Мн., 1998. — С. 596.
- Нарадзіліся 2 лістапада
- Нарадзіліся ў 1717 годзе
- Нарадзіліся ў Браслаўскім павеце (Вялікае Княства Літоўскае)
- Памерлі 6 чэрвеня
- Памерлі ў 1793 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Выкладчыкі Пінскага езуіцкага калегіума
- Выкладчыкі Крожскага езуіцкага калегіума
- Выкладчыкі Навагрудскага езуіцкага калегіума
- Выпускнікі Пінскага езуіцкага калегіума
- Выпускнікі Дынабургскага езуіцкага к��легіума
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Браслаўскім раёне
- Езуіты