Перайсці да зместу

Каралеўскі палац (Амстэрдам)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каралеўскі палац

Каралеўскі палац (нідэрл.: Koninklijk Paleis) — былая амстэрдамская ратуша, цяпер адзін з трох палацаў у Нідэрландах, якія знаходзяцца ў распараджэнні манарха.

Будынак пабудавана ў 1655 годзе па праекце Якаба ван Кампена, натхнёнага рымскай архітэктурай (галандскі класіцызм). Класічныя формы і раскоша ўнутраных інтэр'ераў па задуме стваральнікаў падкрэслівае веліч Амстэрдама. Палац размешчаны на плошчы Дам.

Для будаўніцтва палаца быў закладзены магутны падмурак з 13.659 драўляных паль, а сцены збудаваны з жоўтага пясчаніка, прывезенага з Германіі. Тры паверхі вянчае купал з флюгерам у выглядзе марскога судна. Унутранае аздабленне выраблена з дапамогай мармуру. Цэнтральная зала мае памеры 36х18 м і вышыню 27,5 м; на поле намал��ваны паўшар'і Землі.

Палац быў пабудаваны ў эпоху Рэспублікі і выкарыстоўваўся як ратуша да 1808 года, пасля чаго ў ім знаходзілася рэзідэнцыя Луі Банапарта. Пасля палац быў перададзены ў вядзенне Аранскага каралеўскага дому, а ў 1935 годзе дзяржава выкупіла Каралеўскі палац у сваю казну.

У шматлікіх залах і галерэях палаца выстаўлены карціны галандскіх мастакоў — Рэмбрандта, Говерта Флінка, Якаба Ёрданса, Яна Лівенса і Фердынанда Боля. Менавіта для новай ратушы Рэмбрандт выканаў самае буйнамаштабнае сваё палатно, «Змова Юлія Цывіліса», якое было адпрэчана і заменена кампазіцыяй Говерта Флінка, якую той не паспеў скончыць па прычыне смерці. За 48 гульдэнаў кампазіцыю скончыў жывапісец Юрген Овенс.