Каралеўскія пагранічныя сілы Заходняй Афрыкі
Каралеўскія пагранічныя сілы Заходняй Афрыкі | |
---|---|
| |
Гады існавання | 1900—1960 |
Краіна | Вялікабрытанія |
Тып | воінскае фарміраванне |
Удзел у |
Першая сусветная вайна, Другая сусветная вайна |
Каралеўскія пагранічныя сілы Заходняй Афрыкі, КПСЗА (англ.: Royal West African Frontier Force, RWAFF) — каланіяльнае воінскае фарміраванне ў Брытанскай Заходняй Афрыцы. У ходзе дэкаланізацыі часці злучэння сталі асновай пры стварэнні армій незалежных Нігерыі, Ганы, Сьера-Леонэ і Гамбіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З канца 1890-х па 1900 год брытанскае Упраўленне па справах калоній для размяшчэння гарнізонаў у заходнеафрыканскіх уладаннях прыступіла да фарміравання так званых «пагранічных сіл» («Frontier Force»). Пры іх стварэнні ўлічваўся вопыт рэарганізацыі егіпецкіх часцей, завершаны ў 1897 годзе[1]. Стварэнне воінскіх падраздзяленняў з ліку мясцовага насельніцтва было прадыктавана пагрозай французскай экспансіі. У першую чаргу брытанцы занепакоіліся абаронай Паўночнай Нігерыі, дзе і пачалося стварэнне памежных сіл. Арганізацыяй часцей кіраваў Фрэдэрык Лугард[2].
Баявое хрышчэнне заходнеафрыканскія войскі атрымалі ў Першай сусветнай у ходзе Камерунскай кампаніі 1914—1916 гадоў. Тут пагранічныя сілы атрымалі каштоўны вопыт па вядзенні баявых дзеянняў у цяжкапраходнай мясцовасці пры ўпартым супраціве праціўніка. У далейшым заходнеафрыканцы змагаліся ў Германскай Усходняй Афрыцы.
У інтэрбелум пагранічныя сілы займаліся пытаннямі аховы парадку ў брытанскіх уладаннях[3]. У 1928 годзе заходнеафрыканскія часці былі адзначаны на высокім узроўні, атрымаўшы да наймення «Каралеўскія».
З пачаткам Другой сусветнай каланіяльныя сілы былі павялічаны[4]. У склад падраздзяленняў КПСЗА ўвайшлі 273 польскія афіцэры[5]. На базе часцей фармуецца 81-я заходнеафрыканская дывізія, якая будзе ўдзельнічаць у Бірманскай кампаніі супраць японцаў, і 82-я, якая змагалася з італьянцамі ва Усходняй Афрыцы.
Уніформа
[правіць | правіць зыходнік]Парадная форма КПСЗА была прадстаўлена мундзірамі колеру хакі, чырвонымі фескамі, пунсовымі безрукаўкамі. Артылерыйскія часці насілі сінія курткі з жоўтымі тасьмамі, а інжынеры — чырвоныя з сіняй тасьмой. Афрыканскіх сяржантаў і прапаршчыкаў адрознівала жоўтая тасьма спераду на кіцелях. Знакам на феске была пальма. У якасці палявога адзення насілі кашулю колеру хакі, шорты з круглай кепкай[6]. Брытанскія афіцэры КПСЗА насілі форму колеру хакі з саржы або страявую форму з трапічнымі шлемамі (пазней капелюшы). На хмызняковых капелюшах насілі зялёна-чорную спражку.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Пры фарміраванні ў 1900 годзе ў склад заходнеафрыканскіх сіл уваходзілі[7]:
- Полк Залатога Берага: 1 пяхотны батальён і 1 батарэя горнай артылерыі
- Паўночнанігерыйскі полк: 3 пяхотных батальёна (у тым ліку 1 конны)
- Паўднёванігерыйскі полк: 2 пяхотных батальёна і 2 батарэі горнай артылерыі
- Сьералеонскі батальён
- Гамбійская рота
Да канца Першай сусветнай вайны склад быў наступным[8]:
- Полк Залатога Берага: 5 батальёнаў
- Нігерыйскі полк: 9 батальёнаў
- Каралеўскі сьералеонскі полк
- Гамбійскі полк: 2 роты
У гады Другой сусветнай у КПСЗА ўваходзілі[9]:
- Полк Залатога Берага: 9 батальёнаў
- Нігерыйскі полк: 14 батальёнаў
- Сьералеонскі полк: 3 батальёна
- Гамбійскі полк: 2 батальёны
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ekoko, p. 48
- ↑ Adekunle, Julius. (2004) Politics and Society in Nigeria's Middlebelt: Borgu and the Emergence of a Political Identity. Africa World Press, pp. 131-134. ISBN 1592210961
- ↑ Major R.M. Barnes, page=276, "Military Uniforms of Britain and the Empire", Sphere Books Ltd 1971
- ↑ Healy, 279–280
- ↑ Healy, p. 284
- ↑ Major R.M. Barnes, page 276, "Military Uniforms of Britain and the Empire", Sphere Books Ltd 1971
- ↑ Gorges (1930)
- ↑ West Africa | International Encyclopedia of the First World War (WW1) . encyclopedia.1914-1918-online.net. Праверана 29 мая 2020.
- ↑ Hayward & Clark 1964.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Gorges, E.H., The Great War in West Africa, Hutchinson & Co. Ltd., London, 1930; Naval & Military Press, Uckfield, 2004: ISBN 1-84574-115-3
- Clifford, Sir Hugh Charles, The Gold Coast Regiment in the East African Campaign, London, John Murray, 1920.
- Downes, Capt. Walter D., With the Nigerians in German East Africa, London, Methuen & Co. Ltd, 1919.
- Estep, Charles. The Empire's Smallest Regiment: The Gambia Company of the West African Frontier Force, 1902-1958. Double Dagger Books, 2022.
- Hanley, G., Monsoon Victory, London, Mayflower, 1969.
- Hayward, Col. A. & Clarke, Brig. F.A.S., The History of the Royal West African Frontier Force, Aldershot, U.K., Gale and Polden, 1964.
- Hordern, C., Military Operations East Africa, Volume 1, August 1914 – September 1916, Nashville, Battery Press, with Imperial War Museum, London, 1990 (reprint of 1941 publication).
- Lunt, J., Imperial Sunset: Frontier Soldiering in the 20th Century, London, Macdonald Futura Publishers, 1981.
- MacDonald, J.F., The War History of Southern Rhodesia 1939–45, Volume I, Salisbury, Government of Southern Rhodesia, 1947.
- MacDonald, J.F., The War History of Southern Rhodesia 1939–45, Volume II, Rhodesiana Reprint Library – Silver Series, Volume 11, Bulawayo, Books of Rhodesia, 1976 (reprint of 1947 publication).
- Military Report on Northern Nigeria, War Office (1908)
- Ekoko, Edho (1979). "The West African Frontier Force Revisited". Journal of the Historical Society of Nigeria. 10 (1): 47–63. JSTOR 41971313.
- Healy, Michael S. (1999). "'The Polish White Infusion': Polish Officers in Britain's Royal West African Frontier Force, 1941–1945". The Polish Review. 44 (3): 277–293. JSTOR 25779137.