Каралеваслабодскія камяні з крыжамі
Гістарычныя славутасці | |
Каралеваслабодскія камяні з крыжамі | |
---|---|
| |
52°37′44,80″ пн. ш. 29°45′27,59″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Светлагорск |
Канфесія | хрысціянства |
Першае згадванне | 2009 |
Асноўныя даты | |
2007 — камень 1: выяўлены, абследаваны, |
|
Статус | захоўваюцца на тэрыторыі музея |
Стан | поўная захаванасць |
Каралеваслабодскія камяні з крыжамі — гранітныя валуны, на якіх высечаны старадаўнія выявы крыжоў; гістарычныя славутасці. Выяўлены пры археалагічных раскопках у вёсцы Каралева Слабада-2 (Краснаўскі сельсавет, Светлагорскі раён, Гомельская вобласць, Беларусь). Знаходзяцца на тэрыторыі Светлагорскага гісторыка-краязнаўчага музея.
Валуны можна аднесці да т. з. закладных (падмуркавых) камянёў з крыжамі[1]. Яны з'яўляюцца адметнымі прыкладамі знаходак, якія ўтрымліваюць інфармацыю аб старадаўніх звычаях.
Камень 1
[правіць | правіць зыходнік]У 2007 г. пры раскопках г. Казімір, які існаваў у 17 ст. на месцы в. Каралева Слабада-2, былі знойдзены фундаментныя валуны. Як лічыць доктар гістарычных навук С. Я. Рассадзін (г. Мінск), яны ляжалі ў падмурку вялікай пабудовы, магчыма, ратушы.
Пасля перавозкі знаходак у Музей гісторыі г. Светлагорска рабочы музея заўважыў на адным з валуноў выяву 4-канцовага крыжа. Просты роўнаканцовы крыж мае даўжыню каля 10 см у вертыкальнай і гарызантальнай рысах, пры іх шырыні і глыбіні каля 1 см.[2]
Камень 2
[правіць | правіць зыходнік]У 2009 г. у в. Каралева Слабада-2 вяліся раскопкі на царковішчы Благавешчанскага храма, які вядомы па дакументах з 1835 г. (як мяркуецца, існаваў з часу г. Казіміра). Пры раскопках былі выяўлены фундаментныя валуны[3]. На адным з іх кіраўнік раскопак С. Рассадзін вызначыў неглыбока высечаную выяву 6-канцовага крыжа, пад якім сімвалічная выява гары Галгофа.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Напр., у 19 ст. камень з крыжам быў закладзены ў падмурак моста праз р. Енісей.
- ↑ Рассадин С. Е. Историко-археологические открытия последних лет на территории Светлогорского района и города Светлогорска в Беларуси // Пензенский археологический сборник / Пензенский институт развития образования. Вып. 3. — Пенза, 2010. С. 344—375. (руск.)
- ↑ Маслюкоў Т. Новыя знаходкі беларускіх археолагаў // Regionby.org. 2009.08.14.