Капіталійскі Брут
Выгляд
| ||
Капіталійскі Брут. каля 300—100 да н. э. | ||
Матэрыял | Бронза | |
---|---|---|
Капіталійскія музеі, Рым | ||
(інв. S 1183) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Капіталійскі Брут — этруская бронзавая скульптура.
Шэдэўр позняй этрускай партрэтнай скульптуры. Гэты бюст вельмі рэдкі па захаванасці (з інкруставанымі вачамі і непашкоджанай паверхняй валасоў, шчок, ілба) — адзін з найважнейшых твораў таго складанага часу, калі здзяйсняўся пераход ад этрускай культуры да рымскай. У датаванні яго няма аднагалоснасці паміж вучонымі. Час яго ўзнікнення вызначаецца шырокімі рамкамі III—I стагоддзяў да н. э.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Хімера з Арэца — іншы знакаміты ўзор этрускай скульптуры.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ranuccio Bianchi Bandinelli e Mario Torelli. L'arte dell'antichita classica. — Roma: Etruria, 1976.