Каналета
Каналета | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Giovanni Antonio Canal |
Дата нараджэння | 7 кастрычніка 1697[1], 17 кастрычніка 1697[2], 18 кастрычніка 1697[3][4][…] ці 1697[5][6] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 красавіка 1758[9], 10 красавіка 1768[10][2], 19 красавіка 1768[11][12][…], 20 красавіка 1768[13][14] ці 1768[5][6] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Італія |
Бацька | Bernardo Canal[d] |
Род дзейнасці | мастак, майстар афорту, рысавальнік |
Жанр | ведута |
Мастацкі кірунак | барока |
Заступнікі | Joseph Smith[d] |
Уплыў | Bernardo Canal[d] |
Уплыў на | Уільяма Марлоу |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джава́ні Анто́ніа Кана́ль (італ.: Giovanni Antonio Canal), вядомы таксама пад імем Каналета (італ.: Canaletto; 7 кастрычніка 1697, Венецыя — 20 красавіка 1768, Венецыя) — італьянскі мастак, глава венецыянскай школы ведутыстаў, майстар гарадскіх пейзажаў у стылі барока. Мянушку Каналета акрамя Антоніа Каналя насіў і яго пляменнік, Бернарда Белота, таксама знакаміты пейзажыст.
Біяграфія і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Антоніа Каналь нарадзіўся 7 кастрычніка 1697 года ў Венецыі. Вучыўся жывапісу ў свайго бацькі Бернарда Каналя, тэатральнага мастака, дапамагаў яму афармляць спектаклі ў тэатрах Венецыі.
У 1719 годзе наведаў Рым, дзе пазнаёміўся з творчасцю знакамітага ведутыста Джавані Паола Паніні. Пасля гэтага пачаў пісаць свае знакамітыя краявіды Венецыі. Першым вядомым даследчыкам працай Каналя з аўтарскім подпісам з'яўляецца «Архітэктурнае капрыча» (1723). У адрозненне ад большасці мастакоў таго часу Каналета на раннім этапе сваёй творчасці пісаў свае краявіды (ведуты) адразу з натуры, не робячы папярэдніх накідаў і эскізаў. Пасля стаў пісаць у студыі, карыстаючыся камерай-абскурай. Пейзажы таго перыяду адрозніваюцца дэталёва дакладным адлюстраваннем гарадскога краявіду[15]
Вялікая колькасць прац Каналета былі з поспехам прададзены англічанам, якія прыязджалі ў Венецыю для навучання. Шматлікія існуючыя і ўяўныя ведуты Каналета стваркае па заказе англійскіх калекцыянераў, напрыклад серыю гарадскіх краявідаў для лорда Бедфарда ў 1730—1731 гадах. У 1740 годзе гэта крыніца прыбытку знік: пачалася вайна за аўстрыйскую спадчыну, і брытанцы сталі радзей прыязджаць на кантынент.
У 1746 годзе Каналета едзе ў Лондан, каб быць бліжэй да каналаў збыту сваіх карцін. На працягу дзевяці гадоў ён жыве ў Англіі, піша віды мясцовых палацаў і дамоў. У гэты перыяд у яго творчасці з'яўляецца другаснасць, тэхніка перастае падабацца заказчыкам. У 1755 годзе мастак вяртаецца ў Венецыю.
У 1763 годзе яго абіраюць у Венецыянскую акадэмію мастацтваў.
Каналета памёр 19 красавіка 1768 года ў роднай Венецыі.
Палотны
[правіць | правіць зыходнік]- «Капрыча з руінамі», 1720-21, Фонд Дж. Чыні, Венецыя;
- «Прыём французскага пасла ў Венецыі», 1724 г., Эрмітаж, Санкт-Пецярбург;
- «Від Лондана», 1746 г., прыватны збор, Лондан;
- «Аўтапартрэт», 1746 г., прыватны збор, Англія;
- «Палацца Грымані», 1756 г., Лонданская Нацыянальная галерэя;
- «Свята заручын венецыянскага дожа з Адрыятычным морам», каля 1763-64, ДММІ, Масква.
Зноскі
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL Праверана 27 студзеня 2024.
- ↑ Constable W. G. Canaletto // Encyclopædia Britannica
- ↑ Canaletto // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- ↑ а б data.bibliotheken.nl Праверана 27 студзеня 2024.
- ↑ а б https://www.museabrugge.be/collection/work/id/2014_GRO0264_III Праверана 24 мая 2024.
- ↑ а б http://www.getty.edu/vow/ULANFullDisplay?find=Giovanni+Antonio+Canaletto&role=&nation=&prev_page=1&subjectid=500115269
- ↑ а б RKDartists
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118638203 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 студзеня 2024.
- ↑ Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. Праверана 27 студзеня 2024.
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Canaletto // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Identifiants et Référentiels — ABES, 2011. Праверана 27 студзеня 2024.
- ↑ Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 27 студзеня 2024.
- ↑ Энциклопедия Мировое Искусство. М., «ОЛМА-ПРЕСС», 2002.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каналета
- Нарадзіліся 7 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1697 годзе
- Нарадзіліся 17 кастрычніка
- Нарадзіліся 18 кастрычніка
- Нарадзіліся ў Венецыі
- Памерлі 19 красавіка
- Памерлі ў 1758 годзе
- Памерлі 10 красавіка
- Памерлі ў 1768 годзе
- Памерлі 20 красавіка
- Памерлі ў Венецыі
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Італіі
- Мастакі Венецыі
- Мастакі барока