Канадская катлавіна
Выгляд
Канадская катлавіна, катлавіна Бофарта — падводная катлавіна ў заходняй частцы Паўночнага Ледавітага акіяна, каля берагоў Канады. На поўдні замыкаецца мацерыковым схілам Паўночнай Амерыкі, на поўначы — хрыбтом Мендзялеева, на захадзе і ўсходзе — падняццямі Чукоцкім і Альфа. Пераважныя глыбіні — 3000-3500 м, найбольшыя — 3879 м. Дно катлавіны — абісальная раўніна, укрытая гліністым глеем.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).