Каміла Калет
Каміла Калет | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | букмал: Camilla Wergeland |
Дата нараджэння | 23 студзеня 1813[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 сакавіка 1895[2][4][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Мікалай Вергелан[d] |
Маці | Алетэ Даратэя Вергелан[d] |
Муж | Петэр Ёнас Калет[d] |
Дзеці | Роберт Калет[d] і Альф Калет[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | эсэістка, актывіст за права жанчын |
Мова твораў | нарвежская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
dokpro.uio.no/litteratur… | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каміла Якабінэ Калет (нарв.: Camilla Jacobine Collett, народжаная Вергелан, нарв.: Wergeland; 23 студзеня 1813 — 6 сакавіка 1895) — нарвежская пісьменніца, адна з першых феміністак Нарвегіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Крысціянсане. Бацька быў тэолагам, палітыкам і кампазітарам, а брат, Генрык Вергелан, — вядомым пісьменнікам. Калі Каміле было чатыры гады, яе сям’я пераехала ў Эйдсвол. Дзяўчынка расла вельмі адукаванай, з ранніх гадоў вяла дзённік, захаплялася чытаннем і займалася музыкай.
У сямнаццацігадовым узросце падчас візіту ў Крысціянію ў яе завязаўся раман з паэтам Юхан Себасцьянам Вельхаўнам, які варагаваў з яе братам Генрыкам. Пасля некалькіх гадоў закаханыя былі вымушаны развітацца.
У 1841 годзе Каміла выйшла замуж за Петэра Юнаса Калета, вядомага палітычнага дзеяча і літаратурнага крытыка. Уступіўшы ў шлюб, яна занялася пісьменніцкай дзейнасцю, у гэтым муж аказваў ёй поўную падтрымку.
Найбольш вядомай працай пісьменніцы стаў яе раман «Дочкі Амтмандэна» (нарв. Amtmandens Døttre), апублікаваны ў двух частках ў 1854 і 1855 годзе. У кнізе надавалася асаблівая ўвага цяжкасцям, з якімі сутыкалася жанчына з таго часу ў патрыярхальным грамадстве. Калет таксама напісала некалькі апавяданняў, артыкулаў і мемуары.
Пасля дзесяці гадоў сумеснага жыцця яе муж памёр. Каміле, пакінутай з чатырма маленькімі сынамі, прыйшлося прадаць свой дом. Неўзабаве з-за цяжкага фінансавага становішча яна была вымушаная аддаць траіх дзяцей на выхаванне да сваякоў. Памерла яна ў 1895 годзе ў Крысціяніі.
Зноскі
- ↑ Norsk biografisk leksikon — Kunnskapsforlaget. — ISSN 2464-1502
- ↑ а б Houe P. Camilla Collett // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #122197631 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
- ↑ Camilla Collett // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Begravde i Oslo — Gravferdsetaten i Oslo kommune. Праверана 28 кастрычніка 2017.