Камелапард
Выгляд
Камелапард — у сярэднявечнай геральдыцы цудоўны звер, мешанка леапарда (або пантэры) з вярблюдам. У яго вярблюджая галава з дзвюма загнутымі назад рогамі і тулава леапарда. Камелапард славіўся незвычайнай сілай і лютасцю.
Звычайна слова «камелапард» разглядалася як сінонім слова «жырафа»[1][2]; мяркуючы па ўсім, так адбылося таму, што выгляд рэальнай жырафы была ў свой час выбрана ў геральдыцы для перадачы міфічнага камелапарда.
Таксама ў геральдыцы, як разнавіднасць камелапарда, існуе алакамелус (Allocamelus), які мае цела вярблюда і казліную галаву.
Зноскі
- ↑ Камелопард // Толковый словарь живого великорусского языка : у 4 т. / авт.-сост. В. И. Даль. — 2-е изд.. — СПб. : Типография М. О. Вольфа, 1880—1882.
- ↑ Камелопард // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.