Калеві Сорса
Тайста Калеві Сорса | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фінск.: Taisto Kalevi Sorsa | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рафаэль Паасіа | ||||||
Пераемнік | Кеія Ліінамаа | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марці Міетунен | ||||||
Пераемнік | Маўна Койвіста | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Маўна Койвіста | ||||||
Пераемнік | Хары Холкеры | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
21 снежня 1930 |
||||||
Смерць |
16 студзеня 2004 (73 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | фінск.: Taisto Kalevi Sorsa | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тайста Калеві Сорса (фінск.: Taisto Kalevi Sorsa, 21 снежня 1930, Кеўруў — 16 студзеня 2004, Хельсінкі) — фінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1957 годзе Калеві Сорса скончыў факультэт журналістыкі Інстытута грамадскіх навук у Тамперэ. З 1954 па 1957 год працаваў журналістам, выдавецкім працаўніком ў друкаваных органах Сацыял-дэмакратычнай партыі Фінляндыі (СДПФ). У 1953—1963 гадах быў супрацоўнікам ЮНЕСКА, у 1965—1969 гадах выступаў у якасці генеральнага сакратара фінляндскай камісіі ЮНЕСКА.
З 1969 года працуе сакратаром СДПФ. У 1975 годзе становіцца старшынёй партыі і прабудзе на гэтай пасадзе 12 гадоў.
З 1970 года — дэпутат парламента. У 1970—1972, 1976—1977 гадах з’яўляўся старшынёй знешнепалітычнай камісіі парламента.
У 1972, 1975—1976 і 1987—1989 гадах працаваў у якасці намесніка прэм’ер-міністра і міністра замежных спраў.
Калеві Сорса узначальваў урад Фінляндыі ў 1972—1975, 1977—1979 і 1982—1987 гадах. Будучы прэм’ер-міністрам, ён прытрымліваўся канцэпцыі пабудовы дзяржавы ўсеагульнага дабрабыту. Пры ім былі ажыццёўлены рэформы адукацыі і аховы здароўя, ўдасканалена сістэма сацыяльнага і пенсійнага забеспячэння. У знешняй палітыцы Калеві Сорса праводзіў курс на ўмацаванне АБСЕ і падтрымліваў міжнародны сацыял-дэмакратычны рух.
З 1989 года з’яўляўся старшынёй парламента Фінляндыі.
Калеві Сорса памёр ад рака ў 2004 годзе ў сябе дома ў Хельсінкі.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #170539342 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 11 мая 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Со́рса Калеві // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 88. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 21 снежня
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Цэнтральнай Фінляндыі
- Памерлі 16 студзеня
- Памерлі ў 2004 годзе
- Памерлі ў Хельсінкі
- Пахаваныя на могілках Хіетаніемі
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ізабелы Каталічкі
- Асобы
- Міністры замежных спраў Фінляндыі
- Прэм’ер-міністры Фінляндыі
- Сацыял-дэмакраты Фінляндыі