Каларыметр
Выгляд
Калары́метры (лац.: calor — цяпло) — прыстасаванні для вымярэння колькасці цеплыні, якая вылучаецца ці паглынаецца ў якім-небудзь фізічным, хімічным ці біялагічным працэсе. Тэрмін «каларыметр» быў прапанаваны французскімі вучонымі Антуанам Лавуазье і П’ерам-Сімонам Лапласам у 1780 годзе.
Сэнс тэрміна «каларыметр» у ядзернай фізіцы і фізіцы высокіх энергій значна адрозніваецца ад агульнаўжывальнага (гл. Каларыметры ў фізіцы высокіх энергій).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каларыметр