Какарток
Выгляд
Горад
Какарток
Julianehåb
| ||||||||||||||||||||||
Какарток (дацк.: Qaqortoq альбо дацк.: Julianehåb, грэнл.: Qaqortoq) — горад і цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта, размешчанага на паўднёва-заходнім узбярэжжы Грэнландыі. Насельніцтва складае 3100 чалавек, чацвёрты па колькасці насельніцтва горад у Грэнландыі і найбуйнейшы горад поўдня Грэнландыі. Какарток быў заснаваны нарвежскім гандляром Андэрсам Олсенам у 1775 годзе. Мяжуе з Нанарталікам на поўдні, Нарсакам і Івітуутам - на поўначы. Агульнае насельніцтва муніцыпалітэта дасягае 3490 чал. (2007).
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Клімат субарктычны, з рысамі акіянічнага. Зіма мяккая, з даволі частымі адлігамі і снегападамі. Лета халоднае і дажджлівае.
Клімат Какартока | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 10 | 10 | 10 | 13 | 17 | 19 | 21 | 19 | 18 | 17 | 13 | 11 | 21 |
Сярэдні максімум, °C | −2 | −1,3 | −0,5 | 3,2 | 7,5 | 9,8 | 11,7 | 11,6 | 8,5 | 4,2 | 1,1 | −1,2 | 4,4 |
Сярэдняя тэмпература, °C | −5,5 | −5 | −4,4 | −0,6 | 3,3 | 5,2 | 7,1 | 7,2 | 5 | 1,2 | −1,9 | −4,4 | 0,6 |
Сярэдні мінімум, °C | −9 | −8,4 | −7,9 | −4 | 0 | 1,7 | 3,7 | 4,1 | 2,2 | −1,4 | −4,8 | −7,7 | −2,6 |
Абсалютны мінімум, °C | −27 | −24 | −24 | −16 | −13 | −4 | −1 | −3 | −3 | −11 | −16 | −21 | −27 |
Норма ападкаў, мм | 56 | 52 | 58 | 56 | 56 | 75 | 95 | 93 | 90 | 74 | 79 | 74 | 858 |
Крыніца: World Climate, weatherbase.com |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Какарток
- Партал Какартока