Казімір Марачэўскі
Казімір Марачэўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 сакавіка 1788 |
||||||
Смерць | 11 ліпеня 1832 (44 гады) | ||||||
Род | Марачэўскія[d] | ||||||
Бацька | Мацей Марачэўскі | ||||||
Маці | Ганна з Асоўскіх[d] | ||||||
Жонка | Канстынцыя з Мальскіх[d] | ||||||
Член у | |||||||
Узнагароды |
Казімір Мацеевіч Марачэўскі (польск.: Kazimierz Moraczewski; 4 сакавіка 1788, маёнтак Стары Куплін — 11 ліпеня 1832) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Марачэўскіх герба «Халева». Нарадзіўся 4 сакавіка 1788 года ў маёнтку Стары Куплін, каля Пружанаў, у сям’і Мацея Марачэўскага, ростмістра янычарскай харугвы польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага і лідскага суддзі межавога, уладальніка маёнткаў Новы і Стары Куплін Пружанскага павета, і Ганны з Асоўскіх[1].
15 студзеня 1806 года на выбарах мясцовай шляхты быў выбраны пружанскім гродскім суддзёй. З 15 лютага 1809 г. — асэсар 2-га дэпартамента Гродзенскага галоўнага суда. 3 11 лістапада 1811 года суддзя пружанскага апеляцыйнага межавога суда[1][2].
У 1812—1814 гадах Казімір Марачэўскі быў членам ваеннага камітэта Гродзенскай губерні. 15 снежня 1814 года выбраны маршалкам шляхты Пружанскага павета і займаў гэту пасаду, заўсёды аднагалосна падтрыманы, на працягу шасці 3-годдзяў без перапынку аж да 1832 года[1].
Член масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, масон 2-й ст. у 1821 годзе[2].
Пад ��анец жыцця Казімір Марачэўскі фундаваў будаўніцтва мураванай уніяцкай царквы ў сваім маёнтку Стары Куплін, якая паўстала ўжо пасля яго смерці пры дапамозе Яна Крашэўскага ў 1834 годзе і была асвечана 4 сакавіка 1836 года[1].
Памёр 11 ліпеня 1832 года. У 1833 годзе ў часопісе «Kurier Litewski» апублікаваны артыкул з нагоды яго смерці[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Меў узнагароды — ордэны Святога Уладзіміра 4-й ступені (1819) і Святой Ганны 2-й ступені (1825)[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Каля 1820 года Казімір Марачэўскі пабраўся шлюбам з Канстынцыяй з Мальскіх (1800—1863). У іх нарадзіліся 3 сыны[1]:
- Севярын (1822—1874), меў маёнткі Воля Карыбутава ў Люблінскім ваяводстве, Старая і Новая Купліна ў Пружанскім павеце[2];
- Юліян (1824-?), меў маёнтак Архова ў Познанскім ваяводстве[2];
- Генрык (1825—1852).
Усе запісаны ў дваранскую кнігу Гродзенскай губерні[2].
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]Пісьменнік Каэтан Крашэўскі, які жыў па суседству ў маёнтку Доўгае, пакінуў успаміны пра тыя часы і прыгадваў Казіміра Марачэўскага і Стары Куплін, бо гасціў у цёткі сваёй Канстанцыі, якая была жонкай пана Казіміра. Пана Марачэўскага прыгадвае з павагаю, як добрага прыяцеля яго бацькі, як разам раслі і праводзілі час з ягонымі сынамі[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж Kazimir Maračeŭski
- ↑ а б в г д Швед, В. В. Марачэўскі Казімір Мацеевіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Швед, В. В. Марачэўскі Казімір Мацеевіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Павятовыя маршалкі пружанскія
- Нарадзіліся 4 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1788 годзе
- Нарадзіліся ў Пружанскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 11 ліпеня
- Памерлі ў 1832 годзе
- Марачэўскія
- Члены масонскай ложы «Сябры чалавецтва»
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Масоны Беларусі