Перайсці да зместу

Казлабарод лугавы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казлабарод лугавы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tragopogon pratensis L., Sp. Pl. 2: 789 (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  38569
NCBI  41653
EOL  503271
GRIN  t:36818
IPNI  256112-1
TPL  gcc-36930

Казлабаро́д лугавы[1][2], казялок[2] (Tragopogon pratensis) — від кветкавых раслін роду Казлабарод (Tragopogon) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Двухгадовая травяністая расліна вышынёй 30—60[1] см. Звычайна павуцініста-лямцава апушаная, зрэдку голая[3]. Сцябло галінастае, прамастойнае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, простае, суцэльнае, сядзячае, з гладкім краем. Верхняе сцябловае лісце звычайна спіральна ці кольчата скручанае[3]. Кветкі лімонна-жоўтага колеру. Суквецце — кошык дыяметрам да 5 см і болей. Краявыя кветкі аднолькавай або крыху меншай даўжыні за абгортку суквецця. Плод — сямянка бурага колеру.

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Арэал і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ва ўмераных рэгіёнах Азіі[4]. Натуралізавана ў Аўстраліі, Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы[4].

Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф, эўтроф[5]. Расце па берагах вадаёмаў, скалах, камяністых россыпах, лугах, палянах, пустках і лесасеках, на пашах і агародах, каля дарог.

Лекавая расліна: мачагонны, антысептычны, процізапаленчы, ранагаючы і проціцынготны сродак[1]. З лекавай мэтай выкарыстоўваюць карані, якія збіраюць ранняй вясной і ўвосень, млечны сок і лісце[1]. Маладыя парасткі, лісце і карані казлабарода лугавога магчыма выкарыстоўваць у ежу[6].

  1. а б в г ЭПБ 1983.
  2. а б БелЭн 1998.
  3. а б ОВРБ 1999.
  4. а б Taxon: Tragopogon pratensis L. (англ.) // Germplasm Resources Information Network
  5. Козлобородник луговой: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  6. Келлер 1941.