З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змеегалоў |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Падатрад: | Змеегаловападобныя (Channoidei) |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Channa argus Cantor, 1842
|
Сінонімы |
---|
|
Падвіды |
---|
- C. a. argus Cantor, 1842
- C. a. warpachowskii Berg, 1909
|
|
Змеегалоў (Channa argus) — прэснаводная рыба сямейства змеегаловыя.
Першапачатковы арэал - рэкі Далёкага Усходу ад Янцзы на поўдні да басейна ракі Амур на поўначы, у тым ліку ў Прыморскім краі ў рэках Усуры, Раздольнае і ў азёрах Хасан і Ханка.
Акліматызаваны ў Сярэдняй Азіі.
Буйная рыба даўжынёй да 1 м і больш, масай да 10 кг і больш. Трымаецца моцна зарослых участкаў вадаёмаў на плыткаводдзі.
Лёгка пераносіць дэфіцыт кіслароду, можа жыць практычна ў заморных вадаёмах. Багата вылучае слізь, якая пакрывае цела, ёсць адмысловыя наджшчылепавыя органы для дыхання атмасферным паветрам. Змеегалову неабходна дыханне атмасферным паветрам, калі доступ атмасфернага паветра будзе перапынным для змеегалова, то ён гіне нават у свежай вадзе. Лёгка пераносіць высокую мінералізацыю. У высмаглых вадаёмах ён закопваецца ў выкапаную ім камеру ў глеі глыбінёй да 60 см і змазаную сліззю і знаходзіцца там да наступнага дажджлівага сезону або да павышэння ўзроўню вады. Можа жыць без вады да пяці сутак. Лёгка перапаўзае паміж вадаёмамі на значныя адлегласці.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2