Зборная Фінляндыі па футболе
Фінляндыя | |||
---|---|---|---|
Мянушкі | Huuhkajat (фінск.: Пугачы) | ||
Канфедэрацыя | УЕФА (Еўропа) | ||
Федэрацыя | Футбольная асацыяцыя Фінляндыі | ||
Галоўны трэнер | Марку Канерва | ||
Капітан | Тым Спарв | ||
Найбольшая колькасць гульняў | Яры Літманен (137) | ||
Найлепшы бамбардзір | Тэему Пукі (33) | ||
Хатні стадыён | Алімпійскі | ||
Код ФІФА | FIN | ||
|
|||
Рэйтынг ФІФА | |||
Дзеючы | 67 ▲7 (23 лістапада 2017)[2] | ||
Найвышэйшы | 33 (сакавік 2007) | ||
Найніжэйшы | 110 (ліпень—жнівень 2017) | ||
Першая гульня | |||
[1] Фінляндыя 2:5 Швецыя (Гельсінгфорс, ВКФ, Расія; 22 кастрычніка 1911) | |||
Самая буйная перамога | |||
Фінляндыя 10:2 Эсто��ія (Хельсінкі, Фінляндыя; 11 жніўня 1922) Фінляндыя 8:0 Сан-Марына (Хельсінкі, Фінляндыя; 17 лістапада 2010) |
|||
Самае буйное паражэнне | |||
Германія 13:0 Фінляндыя (Лейпцыг, Германія; 1 верасня 1940) |
|||
Чэмпіянат Еўропы | |||
Колькасць удзелаў | 1 (Упершыню 2020) | ||
Найлепшы вынік | групавы этап (2020) |
Зборная Фінляндыі па футболе — нацыянальная футбольная каманда, якая прадстаўляе Фінляндыю ў міжнародных матчах. Кантралюецца Футбольнай асацыяцыяй Фінляндыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Футбольны саюз Фінляндыі быў заснаваны ў 1907 годзе. Фінляндыя ўвайшла ў ФІФА ў 1908 годзе, хоць і ўваходзіла ў той час у склад Расійскай імперыі. Футбол у Фінляндыі заўсёды саступаў у папулярнасці зімовым відам спорту, лёгкай атлетыцы і аўтаралі, і наўрад ці сітуацыя ў хуткім часе кардынальна зменіцца. Да 1970-х гадоў блізкасць фінаў з футболам абмяжоўвалася ў асноўным таварыскімі матчамі з паўночнымі суседзямі, і, хоць з тых часоў яны рэгулярна ўдзельнічаюць у адборачных турнірах чэмпіянатаў свету і Еўропы, зборная асабліва не прагрэсавала. Аднак у 1980 і ў 2008 гадах Фінляндыя была блізкая да выхаду ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы. У асобных матчах каманда можа добра сябе праявіць.
Лідарам каманды па колькасці згуляных матчаў з’яўляецца Яры Літманен.
Зноскі
- ↑ На той момант цяперашні фінскі сцяг выкарыстоўваўся выключна неафіцыйна, афіцыйным ён стаў толькі пасля абвяшчэння незалежнасці Фінляндыі ў 1918 г.; да 1918 г. Фінляндыя ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі як Вялікае Княства Фінляндскае, і ў ёй выкарыстоўваўся расійскі трыкалор.
- ↑ Men's Ranking — FIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.