Слабадскі сельсавет (Стаўбцоўскі раён)
Слабадскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Стаўбцоўскі раён |
Уключае | 5 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Яблонаўка |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 30 кастрычніка 2009 |
Насельніцтва (2009) | 1 013 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Слабадскі́ сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Яблонаўка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Задворскі сельсавет у складзе Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Задвор’е. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 26 жніўня 1961 года перайменаваны ў Слабадскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Слабада. 8 чэрвеня 1963 года ў склад Ячонскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Акінчыцы, Арцюхі і Задвор’е), у склад Мікалаеўшчынскага слеьсавета — вёска Сверынава, а ў склад сельсавета з Засульскага сельсавета перададзена вёска Коласава[1]. 22 верасня 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Яблонаўка[2]. 29 чэрвеня 2006 года з часткі сельсавета ўтвораны Наваколасаўскі сельсавет[3]. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Заямнаўскага сельсавета[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1013 чалавек[5], з іх 90,1 % — беларусы, 4,6 % — палякі, 4,3 % — рускія[6].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў:
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 22 верасня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 223 Об образовании Новоколосовского сельсовета и изменении границ Слободского сельсовета Столбцовского района Архівавана 14 красавіка 2021.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 25 кастрычніка 2020.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.