Жулавы
Выгляд
Жулавы (Віслянскія Жулавы; польск.: Żuławy Wiślane) — нізінная вобласць у паўночнай частцы Польшчы, у дэльце Віслы.
Плошча раёна складае каля 1 000 км². Жулавы аддзелены ад Балтыйскага мора пясчанымі дзюнамі, складзены алювіяльнымі наносамі. Частка тэрыторыі знаходзіцца ніжэй за ўзровень мора (да -1,8 м). Тут пабудаваны шматлікія дамбы і звыш 17 000 км меліярацыйных каналаў.
На поўдні раёна апрацоўваюцца пшаніца, цукровы бурак, каноплі; на поўначы і ўсходзе — малочная жывёлагадоўля, на паўночным захадзе — агародніцтва.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жулавы
- Жулавы // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Словарь современных географических названий : (ru) / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург : У-Фактория, 2006. (руск.)