Жуз
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Жуз (каз.: жүз, jüz, جٷز — «саюз», а таксама «сотня») — аб’яднанне казахскіх родаў, якое складалася гістарычна . Казахская гістарыяграфія адносіць зараджэнне жузаў да пачатку XVIII стагоддзя, рускія крыніцы — да XVII стагоддзя [1] .
Малодшы жуз | Сярэдні жуз | Старэйшы жуз |
Усяго ўтварылася тры жузы: Старэйшы жуз, Сярэдні жуз і Малодшы жуз.
Таксама:
- Торэ́ (каз. Төрэ, Töre, تٶرە) — прадстаўнікі роду Чынгісхана, якія кіравалі ў Казахскім ханстве, іх таксама называлі " аксуек " і «султан торы» [1] . Толькі яны мелі права ўзыходзіць на пасаду хана. Саслоўе торы знаходзілася на чале Казахскага ханства на працягу ўсёй яго гісторыі і мела па праве нашчадкаў Чынгісхана шэраг прывілеяў: тытул султанаў, з якіх выбіраўся хан, валоданне сваім феадальным удзелам.
- Ходжа́ (ад перс. خواجه; тадж. хӯҷа, каз. қожа, узб. xo’ja, уйг. خوجا) — у Сярэдняй Азіі чалавек, які вядзе сваё паходжанне ад арабскіх місіянераў ісламу . Кліч — Ала !
- Таленгіт (каз.: Төлеңгіт, Töleñgit, تٶلەڭگئتТөлеңгіт, Töleñgit, تٶلەڭگئت) — служлівы род у казахскім грамадстве, які традыцыйна знаходзіўся на службе ў ханаў і султанаў. Паходзяць са старажытнага племяннога аб’яднання целе, па кітайску гаогюй — цялежнікі з высокімі коламі. З падзеннем Залатой арды частка туленгутаў аб’ядноўваюцца ў Таленгуцкае ханства.
Сям’я ў жузах
[правіць | правіць зыходнік]У жузах вызначаецца дакладнае прызначэнне кожнага сына ў сям’і. Па звычаях і традыцыях казахаў выхаваннем кожнага сына займаліся розныя людзі.
- Старэйшы сын адпраўляўся на выхаванне да бабулі і дзядулю.
- Малодшы сын заставаўся ў бацькоў і пасля абавязваўся дапамагаць усёй сям’і.
- Сярэдні сын станавіўся ваяром. Ён навучаўся фехтаванню, стральбе з лука і інш. Веды свайго радаводу — абавязак кожнага члена жуза. Любы сваяк, які прыйшоў па дапамогу (хай нават самы далёкі), абавязкова атрымае яе.
Веды свайго радаводу — абавязак кожнага члена жуза. Любы сваяк, які прыйшоў па дапамогу (хай нават самы далёкі), абавязкова атрымае яе.
Узнікненне
[правіць | правіць зыходнік]Жуз — племянныя саюзы казахскіх родаў. Аб часе ўзнікнення жузаў, прычынах іх з’яўлення, аб унутранай структуры агульнага меркавання ў навукоўцаў няма.
Ч. Валіханаў лічыў, што калі Залатая Арда пачала распадацца, то для таго, каб пакінуць за сабой тэрыторыі сваіх качэўяў, казахі стварылі такія вялікія племянныя саюзы.
Па меркаванні Н. А. Арыстава, аб’яднанне ў жузы адбылося падчас набегаў джунгар .
В. У. Бартол��д звязвае ўзнікненне жузаў з геаграфічнымі фактарамі. Выгаднае прыродна-геаграфічнае становішча дазволіла казахам аддаленых рэгіёнаў захаваць культурна-гаспадарчыя асаблівасці.
М. П. Вяткін згаджаецца з довадамі Бартольда і дадае да прыродна-геаграфічных фактараў палітычныя падзеі. Ён лічыць, што адасобленыя орды ў XVI стагоддзі сфарміраваліся як палітычныя саюзы.
Мовазнавец С. Аманжолаў лічыць, што казахі падзяліліся на жузы яшчэ ў X — XII стагоддзях, да аб’яднання Чынгісханам цюркаў і манголаў у адну цюрка-мангольскую імперыю.
Усходазнаўца Т. І. Султанаў кажа аб беднасці дакладных фактаў аб паходжанні жузаў і мяркуе, што ў другой палове XVI стагоддзі сістэма улусаў трансфармавалася ў жузы.
Не цалкам раскрыта і само паняцце — жуз . Некаторыя навукоўцы звязваюць яго з арабскім словам джуз — «асноўная частка чагосьці, адгалінаванне». Ва ўсходніх дакументах першыя звесткі аб жузах пачынаюць з’яўляцца ў сярэдзіне XVII стагоддзі . У працах Махмуда бен Валі, напісаных у 1634 — 1641 гадах, апісваецца, што пасля смерці хана Шайбані яго сын Бахадур «пачынае кіраваць гэтай краінай і ўлусамі… для зімовак і сваіх джайлаў ён абраў Белую Арду, якая яшчэ вядомая як Йуз Орда». Гэтае слова «юз» некаторыя навукоўцы параўноўваюць з казахскім «жузам». Гэта значыць, нават арабскі летапіс пацвярджае, што Йуз Орда — Арда Жуз — гэта і ёсць Орта Жуз, а значыць Цэнтральна-Галоўнакамандуючы Жуз.
Гістарычная асаблівасць жузаў
[правіць | правіць зыходнік]Родаплемянная структура казахаў складаецца з трох жузаў: Старэйшы жуз (каз. Ұлы Жүз), Сярэдні жуз (каз. Арта жүз) і Малодшы жуз (каз. Кішы жүз). Жузы з’яўляліся спецыфічнай формай сацыяльна-палітычнай арганізацыі казахскай народнасці. Аб часе ўзнікнення жузаў, прычынах іх з’яўлення, аб унутранай структуры агульнага меркавання ў навукоўцаў няма. Кожны жуз, уключаюць пэўныя адгалінаванні роды, якія, у сваю чаргу, складаюцца з драбнейшых родаў. Акрамя таго маюцца роды таксама якія ўваходзяць у казахскую структуру ў працэсе гістарычнага этнагенезу, якія знаходзяцца па-за жузавай класіфікацыі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. Т. Талеўбаеў, Ж. К. Касымбаеў, М. К. Койгелдзініеў, Я. Т. Каліева, Т. Т. Далаева, пераклад з казахскай мовы С. Бакенава, Ф. Сугірбаева. — Гісторыя Казахстана. Выд-ва «Мектэп», 2006 г. — 240 з ISBN 9965-33-628-8
- Багдат Найкам. «Прымус да міру». 2017. Падуя. ISBN 979-12-200-3021-2
- Казахское ханство / Д. Ю. Арапов, А. Ш. Кадырбаев // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Жузы Паходжанне жузаў
- Рассяленне казахскіх плямёнаў да пачатку XX стагоддзі (карта ў фармаце pdf)
- Генеалогія казахаў Архівавана 8 сакавіка 2022. Казахская генеалогія