Жак Дэрэ
Жак Дэрэ | |
---|---|
фр.: Jacques Deray | |
Дата нараджэння | 19 лютага 1929[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 жніўня 2003[4][3][…] (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, рэжысёр |
IMDb | ID 0220227 |
Жак Дэрэ (фр.: Jacques Deray; 19 лютага 1929, Ліён — 9 жніўня 2003, Булонь-Біянкур) — французскі кінарэжысёр, пастаноўшчык мноства вострасюжэтных, у тым ліку «паліцэйскіх» фільмаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў як акцёр, здымаўся ў невялікіх ролях у кіно, граў і ў тэатры. З 1953 — асістэнт рэжысёра, асіставаў Анры Вернёю, Жулю Дасэну. Першы ўласны фільм — «Жыгала» — выпусціў у 1960 годзе. Пачынаючы з фільма «Басейн», неаднаразова супрацоўнічаў з Аленам Дэлонам, таксама здымаў у шматлікіх сваіх фільмах Жана-Поля Бельмандо.
Аднак Дэрэ не задавальняў вобраз рэжысёра выключна «крутога» кіно. Браўся ён і за ��кранізацыі: у 1971 годзе ставіць фільм «Трохі сонца ў халоднай вадзе» па кнізе Франсуазы Саган, у 1998 годзе — кінафільм «Кларыса» па аднайменнай навэле Стэфана Цвейга, а ў 2001 годзе выходзіць тэлефільм Дэрэ «Ліст незнаёмкі» па навэле Стэфана Цвейга.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- (1969) «Барсаліна»
Зноскі
- ↑ Jacques Deray // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jacques Deray // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ а б в Fichier des personnes décédées Праверана 16 ліпеня 2023.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 18 кастрычніка 2015.