Дэпазіт
Выгляд
Дэпазі́т (ад лац.: depositum — рэч, якую аддалі на захаванне) — перадача сродкаў кліента ў часовае карыстанне банку.
Дэпазіты бываюць да запатрабавання, тэрміновыя, умоўныя.
Дэпазіты да запатрабавання — сродкі кліента, якія могуць быць запатрабаваны ў кожны момант, без папярэджання загадзя.
Тэрміновыя дэпазіты — дэпазіты, што прыцягваюцца банкам на пэўны тэрмін.
Умоўныя дэпазіты — дэпазіты, якія праводзяцца ў адпаведнасці з дагаворам, у якім адзначаны ўмовы вяртання дэпазіту і прычыны па якіх яго абавязаны вернуць
- Фактары выбару дэпазітаў
- працэнтная стаўка (бывае капіталізаванай)
- тэрмін укладу і ўмовы вяртання
- від валюты
- магчымасць датэрміновага вяртання грошай