Перайсці да зместу

Дыянісій Малы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзіянісій Малы
Dionysius Exiguus
Дзіянісій Малы
Дзіянісій Малы
Дата нараджэння каля 475
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 540 і не пазней за 556
Месца смерці
Шануецца Румынская праваслаўная царква
Кананізаваны 8 ліпеня 2008
У ліку святы
Дзень памяці 1 верасня

Дыяні́сій Малы, Дэні Экзігій (лац.: Dionysius Exiguus; першая палова VI ст. н. э.) — рымскі абат, паводле паходжання скіф або гета-дак , заснавальнік летазлічэння ад нараджэння Хрыстова (ці ад пачатку нашай эры), святы Румынскай праваслаўнай царквы. Па даручэнні Папы Рымскага Яна I у 525 г. складаў велікодныя табліцы. Адмовіўшыся ад тагачаснага летазлічэння, які пачынаўся ад першага года кіравання жорсткага ганіцеля хрысціян рымскага імператара Дыяклетыяна, прапанаваў новую сістэму падліку гадоў. Пры гэтым Дзіянісій Малы зыходзіў з таго, што Ісусу, калі ён пачынаў сваю прапаведніцкую дзейнасць, было каля 30 гадоў (паводле Евангеллю ад Лукі), што раскрыжаваны ён быў напярэдадні іўдзейскай пасхі пры імператары Тыберыі. Выкарыстоўваючы методыку вылічэнняў дат пасхі (з улікам сонечнага і месяцавага календароў), якая ўжо існавала, ён усталяваў, што Уваскрэсенне Ісуса Хрыста прыпадае на 25 сакавіка 31 года ад яго нараджэння. У VIII—IX стст. летазлічэнне, уведзенае Дзіянісіем Малым, шырока распаўсюдзілася ў краінах Заходняй Еўропы, і разам з яго велікоднымі табліцамі выкарыстоўвалася ў Сярэднявеччы каталіцкай царквой.

Дзіянісій Малы вядомы і як збіральнік царкоўна-прававых дакументаў (да Халкідонскага сабору ў 451 г.).

Зноскі