Дыэлектрычная пранікальнасць
Выгляд
Дыэлектры́чная праніка́льнасць — фізічная велічыня, якая характарызуе дыэлектрычныя ўласцівасці асяроддзя, здольнасць дыэлектрычнага асяроддзя падаўляць электрычнае поле.
Паказвае, у колькі разоў напружанасць электрычнага поля ўнутры аднароднага дыэлектрыка менш за напружанасць электрычнага поля ў вакууме. Дыэлектрычная пранікальнасць вакуума роўная 1. Дыэлектрычная пранікальнасць любога іншага асяроддзя перавышае 1.
Велічыня дыэлектрычнай пранікальнасці залежыць ад тыпу рэчыва, знешніх умоў (тэмпература, ціск і інш.). У пераменным электрычным полі дыэлектрычная пранікальнасць залежыць таксама ад яго частаты.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Диэлектрическая проницаемость (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі