Дрыя́да, курапатчына трава (Dryas) — род кветкавых раслін сямейства Ружавыя.
Вечназялёныя кусцікі са сцелістым сцяблом. Лісце простае, скурыстае, зверху зялёнае, бліскучае, знізу бела-лямцавае. Кветкі адзіночныя, буйныя, белыя, рэдка жоўтыя, на прамастойных кветаносах. Плод — шматарэшак. На каранях развіваедца эктатрофная мікарыза.
Адрозніваецца больш за 10 відаў. Пашыраны ў арктычных і субарктычных раёнах, таксама ў высакагор’ях на поўначы ўмеранага пояса. Расце дрыяда ў тундры, на гальцы і альпійскіх лугах. Найбольш вядомыя віды дрыяда васьміпялёсткавая і дрыяда кропкавая.