Другая кніга Царстваў
Другая кніга Царстваў (סֵפֶר שְׁמוּאֵל) | |
---|---|
Ілюстрацыя да 13 раздзела другой кнігі Самуіла | |
Раздзел: | Гістарычныя |
Мова арыгінала: | старажытнаяўрэйская |
Мясцовасць: | Ізраіль |
Папярэдняя (праваслаўе): | Першая кніга Царстваў |
Наступная: | Трэцяя кніга Царстваў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Друга́я кні́га Ца́рстваў (іўр.: סֵפֶר שְׁמוּאֵל Сефер Шмуэль Бэт; лац.: Liber II Samuelis; стар.-грэч.: Β' Βασιλειών) — кніга Старога Запавету, трэцяя ў раздзеле г. зв. ранніх прарокаў. У іўдзейскай Бібліі (Танаху) з’яўляецца часткай кнігі Самуіла, аднак у Септуагінце і праваслаўным каноне з практычных прычын кніга Самуіла была падзелена на дзве часткі, якія атрымалі назву I і II (агулам IV) кніг Царстваў. У каталіцкім і пратэстанцкім канонах называецца «Другой кнігай Самуіла».
Другая частка кнігі Самуіла выкладае гісторыю Ізраіля ад смерці прарока да канца царавання Давіда. Нягледзячы на тое, што Самуіл не згадваецца, аднак кніга атрымала такую назву, паколькі неаддзельна звязана з першай часткай. Аднак, у адрозненне ад першай часткі, другая кніга Самуіла больш крытычная да палітычных падзей і менш інфарматыўная наконт пытання веры. Складаецца з 24 раздзелаў.
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Другая кніга Царстваў у перакладзе Васіля Сёмухі
- 2 Кніга Самуэлява ў перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна
- 2-я Кніга Самуэля ў перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь
- 2 Кніга Самуэля ў перакладзе Антонія Бокуна
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Другая кніга Царстваў