Дзмітрый Сяргеевіч Герман
Поўнае імя | Дзмітрый Сяргеевіч Герман | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
12 чэрвеня 1988[1] (36 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 178 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Маладзечна | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 88 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Дзмітрый Герман (нар. 12 чэрвеня 1988, Бяроза) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Маладзечна».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец мінскага «Дынама», выступаў за дубль клуба, а ў 2007 годзе далучыўся да другалігавай «Бярозы». У сезоне 2010 паспяхова выступаў за «Баранавічы» ў Першай лізе, пасля чаго далучыўся да слонімскага «Белтрансгаза» і стаў адным з яго лідараў.
У лютым 2012 года знаходзіўся на праглядзе ў «Брэсце», але беспаспяхова[3]. У другой палове 2012 года выступаў за «Ведрыч-97». Па заканчэнні сезона намагаўся працаўладкавацца ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», але беспаспяхова[4]. У выніку ў лютым 2013 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[5].
З лютага 2014 года стаў трэніравацца ў складзе мазырскай «Славіі»[6], і ў выніку пачаў у складзе гэтага клуба сезон 2014. Неўзабаве здолеў замацавацца ў аснове мазыран і дапамог клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Сезон 2015 пачаў на лаўцы запасных, але хутка стаў адным з асноўных нападнікаў.
У лютым 2016 года пакінуў «Славію» і адправіўся на прагляд у брэсцкае «Дынама»[7], з якім у сакавіку падпісаў кантракт[8]. У складзе «Дынама» здолеў замацавацца ў аснове, гуляў пераважна на пазіцыі левага паўабаронцы. Быў прызнаны аматарамі найлепшым іграком каманды ў сезоне 2016.
У першай палове 2017 года страціў месца ў аснове і стаў з’яўляцца на полі эпізадычна. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду літоўскаму «Атлантасу»[9], дзе стаў трывала гуляць у аснове.
У студзені 2018 года пачаў рыхтавацца да новага сезона з брэсцкай камандай[10]. Пазней, аднак, не трапіў на другі турэцкі збор «Дынама», і неўзабаве далучыўся да «Слуцка», які ў лютым 2018 года арандаваў іграка[11]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе, аднак з чэрвеня да канца сезона не з’яўляўся на полі з-за траўмы.
У снежні 2018 года пакінуў слуцкую каманду[12] і неўзабаве перайшоў у брэсцкі «Рух»[13]. У складзе «Руха» звычайна гуляў у стартавым складзе, у кастрычніку 2019 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Рух»[14].
Сезон 2020 правёў у складзе даўгаўпілскага «Лакаматыва»[15], якому дапамог перамагчы ў Першай лізе і выйсці ў Вышэйшую лігу. У лютым 2021 года стаў іграком расійскага «Тамбова»[16]. У сакавіку быў адхілены клубам ад трэніровак з-за падазрэння ў гульні на стаўках[17], у красавіку вярнуўся ў склад. Гуляў за «Тамбоў» да лета 2021 года, калі каманда выбыла з Прэм’ер-лігі і спыніла існаванне.
У жніўні 2021 года стаў трэніравацца з пінскай «Хваляй» і неўзабаве падпісаў кантракт[18]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе пінскай каманды. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з клубам[19]. Пакінуў «Хвалю» ў снежні 2022 года[20]. У студзені 2023 года трэніраваўся з «Хваляй», а неўзабаве далучыўся да «Астраўца» і ў лютым афіцыйна стаў іграком клуба. У студзені 2024 года пакінуў «Астравец»[21].
У лютым 2024 года папоўніў склад «Маладзечна»[22].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Уладальнік Кубка Беларусі: 2017
- Пераможца Першай лігі Латвіі: 2020
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2006 | дубль | Дынама Мінск | 5 | 0 | |
2007 | Д3 | Бяроза | 26 | 3 | |
2008 | Д3 | Бяроза | 28 | 3 | |
2009 | Д3 | Бяроза | 25 | 6 | |
2010 | Д2 | Баранавічы | 28 | 8 | |
2011 | Д3 | Белтрансгаз | 28 | 6 | |
2012 (1) | Д3 | Белтрансгаз | 18 | 3 | |
2012 (2) | Д2 | Ведрыч-97 | 12 | 3 | |
2013 | Д2 | Гарадзея | 19 | 2 | |
2014 | Д2 | Славія | 22 | 2 | |
2015 | Д1 | Славія | 21 | 2 | |
2016 | Д1 | Дынама Брэст | 27 | 4 | |
2017 (1) | Д1 | Дынама Брэст | 6 | 2 | |
2017 (2) | Д1 | Атлантас | 16 | 2 | |
2018 | Д1 | Слуцк | 8 | 0 | |
2019 | Д2 | Рух | 22 | 4 | |
2020 | Д2 | Лакаматыў | 11 | 7 | |
2020/21 (2) | Д1 | Тамбоў | 6 | 0 | |
2021 (2) | Д2 | Хваля | 14 | 2 | |
2022 | Д2 | Хваля | 22 | 1 | |
2023 | Д2 | Астравец | 31 | 1 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Soccerway Праверана 12 чэрвеня 2019.
- ↑ а б http://fcvolna-pinsk.by/player/dmitrij-german/
- ↑ Семенюк стал игроком «Бреста», Герман и Лапшин покинули расположение клуба (руск.)(недаступная спасылка). goals.by (17 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2012.
- ↑ Чередниченко подписал контракт с «Торпедо-БелАЗ» (руск.)(недаступная спасылка). goals.by.
- ↑ Пухов, Мархель и Герман подписали контракты с «Городеей» (руск.)(недаступная спасылка). goals.by.
- ↑ Страханович, Гаев, Котляров, Слесарчук и еще 18 футболистов приняли участие в первой тренировке "Славии" (руск.). football.by (5 лютага 2014). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ "Славия" рассталась с Дмитрием Германом, Петр Зыль не подошел команде (руск.). football.by (22 лютага 2016). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ Огар, Чиж, Демешко и еще девять игроков подписали контракты с брестским "Динамо" (руск.). football.by (11 сакавіка 2016). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ Брестское "Динамо" отдало Чижа и Германа в аренду и рассталось с Мозолевским (руск.). football.by (19 ліпеня 2017). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ Радослав Латал провел первую тренировку брестского "Динамо" (руск.). football.by (15 студзеня 2018). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ "Слуцк" арендовал Германа у брестского "Динамо" (руск.). football.by (15 лютага 2018). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ Сергей Щегрикович и Дмитрий Герман покинули "Слуцк" (руск.). football.by (6 снежня 2018). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ Дмитрий Герман продолжит карьеру в "Рухе" (руск.). football.by (26 снежня 2018). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ "Рух" объявил о расставании с Германом и Букаткиным (руск.). football.by (13 студзеня 2020). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ «Локо» настроен по-боевому (руск.). grani.lv (6 мая 2020). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ Дмитрий Герман и Родион Сямук перешли в "Тамбов" (руск.). football.by (25 лютага 2021). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ Футбол. "Тамбов" отстранил от тренировок белоруса Дмитрия Германа, подозреваем��го в игре на ставках (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (25 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2021.
- ↑ Пинская "Волна" подписала Дмитрия Германа (руск.). football.by (25 жніўня 2021). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ Дмитрий Герман продлил контракт с «Волной» (руск.). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (22 студзеня 2022). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ Пять игроков покинули "Волну" (руск.). football.by (5 снежня 2022). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ "Островец" покинули трое игроков (руск.). football.by (15 студзеня 2024). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ "Молодечно" объявил о подписании контракта с Германом (руск.). football.by (2 лютага 2024). Праверана 2 лютага 2024.
- Нарадзіліся 12 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Бярозе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Бяроза-2010
- Ігракі ФК Баранавічы
- Ігракі ФК Слонім-2017
- Ігракі ФК Рэчыца-2014
- Ігракі ФК Гарадзея
- Ігракі ФК Славія Мазыр
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Атлантас Клайпеда
- Ігракі ФК Слуцк
- Ігракі ФК Рух Брэст
- Ігракі ФК Ноа Юрмала
- Ігракі ФК Тамбоў
- Ігракі ФК Хваля Пінск
- Ігракі ФК Астравец
- Ігракі ФК Маладзечна