Джыралама да Карпі
Джыралама да Карпі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1501[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 жніўня 1556 |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мастак, архітэктар |
Жанр | партрэт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джыралама дзі Тамаза Селары (Лівіцані) з Карпі (іт. Girolamo da Carpi; 1501, Ферара — 1 жніўня 1556, Ферара) — ферарскі жывапісец і архітэктар пераходнага перыяду ад эпохі Адраджэння да маньерызму. Прыдворны мастак кіраўнікоў Ферары і Мадэны. Прадстаўнік ферарскай школы жывапісу.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і прыдворнага мастака і дэкаратара Тамаза да Карпі, у якога атрымаў першыя ўрокі жывапісу. У далейшым — вучань Гарафала.
Ва ўзросце дваццаці гадоў пакінуў Ферару і перабраўся на працу ў Балонню. У раннім перыядзе сваёй творчасці стварыў шэраг рэлігійных карцін, якія захаваліся ў цэрквах Балонні («Пакланенне вешчуноў», «Містычныя заручыны Св. Кацярыны» і інш.).
Акрамя Ферары і Балонні, жыў і працаваў у Мадэне і Парме, дзе пазнаёміўся з творчасцю Карэджа. Ствараў таксама ў Рыме, дзе трапіў пад уплыў рымскага маньерызму ў стылі Джуліа Рамана.
Доўгі час быў пры двары ферарскіх герцагаў д’Эстэ, дзе працаваў як жывапісец (фрэскі і партрэты) і як архітэктар.
У 1549 годзе па рэкамендацыі кардынала Іпаліта д’Эстэ быў запрошаны ў Рым. Пры Паўле III Джыралама ўзначальваў архітэктурныя работы ў папскіх палацах. Пазней з-за рознагалоссяў з папам Юліем III вярнуўся ў Ферару, дзе і памёр.
Зноскі
- ↑ Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 13 кастрычніка 2015.
- ↑ Girolamo Da Carpi // Carpi, Girolamo da // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2017. — ISBN 978-0-19-977378-7 — doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00032625 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Union List of Artist Names — 2019. Праверана 21 мая 2021.