Джыбу́ці (па-арабску: جيبوتي, па-французску: Djibouti) — сталіца і самы вялікі горад афрыканскай краіны Джыбуці. Знаходзіцца на ўзбярэжжы Адэнскага заліва, на поўдзень ад Баб-эль-Мандэбскай праліва. У горадзе налічваецца каля 395 тыс. жыхароў (агульная колькасць насельніцтва ўсёй краіны налічвае каля 495 тыс. чалавек).
Джыбуці з’яўляецца буйным гандлёвым портам. Мае развітую нафтахімічную і харчовую прамысловасці, з’яўляецца гандлёвым цэнтрам краіны. Порт абслугоўвае міжнародны гандаль суседняй Эфіопіі і транзіт грузаў, якія ідуць праз Суэцкі канал.
Чыгункай горад злучаны з Адыс-Абебай, праз якую ідуць экспартныя грузы для Эфіопіі, якая не мае выхаду да мора. Праз Джыбуційскі порт ідуць на экспарт, у асноўным, кава, соль і скуры.
Горад быў заснаваны ў 1888 годзе. З 1892 да 1977 быў сталіцай Французскага Самалі, а з 1977 года сталіцай незалежнай дзяржавы.
Джибу́ти // Т. 8. Дебитор — Евкалипт. — М. : Советская энциклопедия, 1972. — С. 204. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)
Джибу́ти // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 201—202. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
Джибу́ти // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 151. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.