Джон Манро Лонгйір
Джон Манро Лонгйір (нарв.: John Munroe Longyear; 15 красавіка 1850 — 28 мая 1922) — даследчык зямель, багатых на мінералы, у Амерыцы, а таксама цэнтральная фігура ў Arctic Coal Company, якая вывучала Шпіцберген ў 1905-1916 га��ах. Кампанія прымала ўдзел у засяленні Шпіцбергена людзьмі, у прыватнасці, яна засяліла каля 500 чалавек у цяперашні горад Лонгйір, пабудаваны непадалёк ад Адвентфіёрда.
Лонгйир нарадзіўся ў Лансінгу, штат Мічыган. На працягу 1890-1891 ён займаў пасаду мэра горада Marquette. У 1890 годзе ён стаў адным з заснавальнікаў Huron Mountain Club. У 1906 сумесна з Фрэдэрыкам Эерам і іншымі дробнымі акцыянерамі Лонгйір заснаваў Arctic Coal Company. Штаб-кватэра кампаніі знаходзілася ў Бостане. У 1901 годзе Лонгйір пераехаў на Шпіцберген і ў 1904 купіў мясцовую Tronhjem Spitsbergen Kulkompani.
У 1916 годзе была заснавана кампанія Store Norske, якая ўяўляла з сябе кансорцыум нарвежскіх інвестараў; яны набылі Arctic Coal Company і Ayer and Longyear. Лонгйір засяродзіўся на здабычы вугалю ў Свеагруве. У 1922 годзе ён памёр у Брукліне.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Музей Лонгйіра Архівавана 1 сакавіка 2012.