Джанфранка Ферэ
Выгляд
Джанфранка Ферэ | |
---|---|
італ.: Gianfranco Ferré | |
Род дзейнасці | гранд-куцюр’е, мадэльер, мастак, бізнесмен |
Дата нараджэння | 15 жніўня 1944[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 чэрвеня 2007[3][1][…] (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джанфранка Ферэ (італ.: Gianfranco Ferré, 15 жніўня 1944 — 17 чэрвеня 2007) — італьянскі дызайнер.
Атрымаў дыплом архітэктара ў Міланскім тэхнічным універсітэце ў 1969 годзе.
Працу дызайнера пачаў у 1970 годзе з распрацоўкі дызайну аксэсуараў. У 1974 годзе заснаваў уласную кампанію Baila, а ў 1978 годзе выпусціў першую жаночую калекцыю пад уласным імем.
З 1989 па 1996 год з’яўляўся мадэльерам парыжскага дома высокай моды Christian Dior. У сакавіку 2007 года стаў прэзідэнтам акадэміі ��рэра ў Мілане.
Рэзідэнцыя дызайнера размяшчалася на берагах возера Лага-Маджорэ. Паміж Міланам і Парыжам ён перасоўваўся на сваім прыватным самалёце.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]