Перайсці да зместу

Данатас Навікас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Данатас Навікас
Нарадзіўся 30 чэрвеня 1983(1983-06-30)[1] (41 год)
Грамадзянства Сцяг Літвы Літва
Рост 182 см
Вага 78 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Літвы Мінія
Нумар 27
Клубная кар’ера[* 1]
2000 Сцяг Літвы Вянібе (Укмерге) ? (4)
2001—2002 Сцяг Літвы Інкарас (Каўнас) 35 (2)
2003—2007 Сцяг Літвы Атлантас (Клайпеда) 181 (21)
2008 Сцяг Расіі Салют-Энергія (Белгарад) 14 (0)
2008—2009 Сцяг Літвы Атлантас (Клайпеда) 10 (1)
2009   Сцяг Літвы Шылуце 14 (0)
2009—2011 Сцяг Беларусі Мінск 28 (1)
2012 Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 15 (1)
2013—2015 Сцяг Літвы Атлантас (Клайпеда) 48 (6)
2015 Сцяг Літвы Круоя (Пакруойіс) 5 (0)
2015—2017 Сцяг Літвы Паланга 63 (16)
2018 Сцяг Літвы Атлантас B (Клайпеда) 4 (7)
2018— Сцяг Літвы Мінія (Крацінга) 10 (5)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 красавіка 2019.

Данатас Навікас (літ.: Donatas Navikas, нар. 30 чэрвеня 1983, Укмярге) — літоўскі футбаліст, паўабаронца клуба «Мінія» з Крацінгі.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў родным горадзе Укмярге, пазней гуляў за розныя клубы, але найбольшую колькасць матчаў правёў за клайпедскі «Атлантас». У 2008 гуляў за белгарадскі клуб «Салют-Энергія», а ўлетку 2009 далучыўся да «Мінска». У сезоне 2012 гуляў за «Славію-Мазыр», пасля чаго вярнуўся ў «Атлантас».

З 2015 года гуляў у Першай лізе за «Палангу», якой у сезоне 2017 дапамог атрымаць перамогу ў другім дывізіёне і выйсці ў A Лігу. З 2018 года пачаў працаваць трэнерам у «Атлантасе», выступаючы таксама ў Другой лізе за «Атлантас B», аднак пазней «Атлантас B» быў выключаны з Другой лігі, і паўабаронца перабраўся ў «Мінію» з Крацінгі, разам з якой перамог у Другой лізе і выйшаў у Першую лігу.

Зноскі

  1. Donatas Navikas // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.