Дамінік Суэйн
Дамінік Суэйн | |
---|---|
англ.: Dominique Swain | |
![]() | |
Дата нараджэння | 12 жніўня 1980[1] (44 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса, тэлеактрыса, кінаактрыса |
IMDb | ID 0000663 |
dominiqueswain.org (англ.) | |
![]() |
Дамінік Эрыэйн Суэйн (англ.: Dominique Ariane Swain; нар. 12 жніўня 1980, Малібу, Каліфорнія, ЗША) — амерыканская актрыса. Найбольш вядомая па ролях у фільмах «Лаліта» і «Без твару».
Юнацтва
[правіць | правіць зыходнік]Суэйн нарадзілася 12 жніўня 1980 года ў Малібу, штат Каліфорнія, у сям’і Сіндзі (народжанай Фіцджэральд) і Дэвіда Суэйна-старэйшага, інжынера-электрыка[2]. У яе ёсць дзве сястры, актрысы Чэлсі і Алексіс.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Дамінік пачала сваю кар’еру ў Галівудзе ў якасці дублёра-каскадзёра, у прыватнасці яна з’явілася ў ролі дублёра малодшай сястры Макалея Калкіна Куін у фільме Джозэфа Рубена «Добры сын». У 1995 годзе, ва ўзросце 15 гадоў, яна была абраная з 2500 дзяўчынак на галоўную ролю Далорэс Гейз ў спрэчнай экранізацыі «Лаліты» Эдрыяна Лайна. Яе ігра была высока ацэненая крытыкамі. Пазней яна сыграла ролю Джэймі Арчэр у фільме Джона Ву «Без твару»[3][4][5]. Затым у драматычным фільме 1998 года «Фанатка», у якім яна іграе старшакласніцу, якая цвёрда мае намер страціць некранутасць. У 2001 годзе актрыса сыграла галоўную гераіню, 17-гадовую Кэт Сторм ў фільме «Каледж». У тым жа годзе, ва ўзросце 21 года, Суэйн пазіравала аголенай для кампаніі PETA «Я б аддаў перавагу хадзіць голым, чым насіць мех»[6]. У 2002 годзе яна знялася ў кліпе на песню Мобі «We Are All Made of Stars». У 2006 годзе выйшла карціна «Альфа Дог» з яе ўдзелам[7].
У 2009 годзе яна знялася ў фільме «Высакародныя справы» пра зорку кантры Джымі Уэйн Колінза, у якім таксама знялася кантры-спявачка Лі Эн Уомак[8]. Суэйн таксама знялася ў фільме жахаў «Смяротнае жніво» у ролі галоўнай гераіні Крысці Уолес[9]. У 2010 годзе яна знялася ў рамантычным трылеры «Дарога ў нікуды»[10]. У 2011 годзе Суэйн сыграла ў баявіку «Памылка целаахоўніка»[11]. Затым знялася ў навукова-фантастычным фільме «Нацысты ў цэнтры Зямлі» у 2012 годзе[12]. У 2013 годзе Суэйн знялася ў драматычным фільме «Блакітная мара» ў ролі Джыны Таўнсэнд[13]. У 2015 годзе яна знялася ў незалежным баявіку «Гандаль скурай» разам з Мікі Руркам, Дэрыл Ханнай, Эрыкам Робертсам і Майклам Мэдсенам[14][15].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Была ў стасунках з акцёрам Крыстаферам Мастэрсанам. З 2019 года сустракаецца з Джэймі Харам.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #123167868 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ Dominique Swain Biography (1980—) . Filmreference.com. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021.
- ↑ Anderson, Kyle. 'Lolita' Invades America: Wake-Up Video . MTV (18 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2014.
- ↑ Berardinelli, James. Review: Lolita (1997) . Reel Reviews (9 лютага 1998). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2020.
- ↑ James, Caryn. Movie Review: Lolita (1997) TELEVISION REVIEW; Revisiting a Dangerous Obsession . The New York Times (31 ліпеня 1998). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2017.
- ↑ MacIntyre, April. Starz Inside: Sex and the Cinema unzips on November 10(недаступная спасылка). Monsters and Critics (4 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2014. Праверана 30 студзеня 2023.
- ↑ Buchanan, Kyle. Director of Obscure Dominique Swain Movie Refashions Himself as Tea Party Martyr . Movieline (18 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2019.
- ↑ Lee Ann Womack Steps Off The Stage And Onto The Big Screen(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 30 студзеня 2023.
- ↑ "FALL DOWN DEAD" Release News . Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021.
- ↑ Elder Statesman's New Story . Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2011.
- ↑ Action Thriller The Girl from the Naked Eye Serves Up Cold Revenge . Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021.
- ↑ Dominique Swain and Jake Busey Find Nazis at the Center of the Earth . Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2014.
- ↑ MAD COWGIRL Director Returns With BLUE DREAM(недаступная спасылка). Twitch Film. Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2014. Праверана 30 студзеня 2023.
- ↑ Eric Roberts, Daryl Hannah, Mickey Rourke to Star in 'Skin Traffik' (EXCLUSIVE) . Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2014.
- ↑ December 17, 2001 . Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2021.