Давыд Фёдаравіч Тухманаў
Давыд Фёдаравіч Тухманаў | |
---|---|
руск.: Давид Фёдорович Тухманов | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 20 ліпеня 1940[1] (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | арт-рок, поп-музыка і опера |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Давыд Фёдаравіч Тухманаў (руск.: Дави́д Фёдорович Тухма́нов; нар. 20 ліпеня 1940, Масква, РСФСР) — савецкі і расійскі кампазітар, піяніст; народны артыст Расійскай Федэрацыі (2000), лаўрэат дзвюх Дзяржаўных прэмій Расійскай Федэрацыі (2003, 2020) і прэміі Ленінскага камсамола (1977).
Працаваць у жанры песні пачаў у 1960-я гады. Першая пласцінка, якая выйшла на фірме «Мелодыя» ў 1965 годзе, пазначала Тухманава як аранжыроўшчыка да песень Булата Акуджавы і Юрыя Візбара. Свой першы эстрадны хіт «Апошняя электрычка» (аўтар слоў — Міхал Ножкін) напісаў у 1964 годзе. У 1966 годзе ў радыёперадачы «З добрай раніцай!» яе выканаў спявак Уладзімір Макараў, адкрыўшы дарогу песням Тухманава на тэлебачанне. Пазней перайшоў да напісання цыкла патрыятычных песень, з якіх вядомымі зрабіліся «Я люблю цябе, Расія», «Мой адрас — Савецкі Саюз», «Мы — вялікая сям’я» і іншыя.
У 1968 годзе паэт Анегін Гаджыкасімаў напісаў на мелодыю Тухманава «Усходнюю песню». Пасля з’яўлення на Усесаюзным радыё ў перадачы «З добрай раніцай!», песня зрабіла знакамітым у СССР яе першага выканаўцы — Валерыя Абадзінскага, з якім Тухманаў супрацоўнічаў да 1974 года.
У 1972 годзе быў удастоены Прэміі Маскоўскага камсамола за песні грамадзянскай тэмы — «Дзень без стрэлу», «Зямля чорная» і іншыя.
У 1972 годзе быў выпушчаны першы аўтарскі дыск «Як выдатны свет», у якім Тухманаў упершыню аб’яднаў песні ў адзін альбом, дзе гучалі галасы новых выканаўцаў — А. Градскага, Леаніда Бергера, Н. Бродскай, Г. Нянашавай. Атрымалася кружэлка, аб’яднаная па прынцыпе сюіты, іншымі словамі, з выразна выбудаванай канцэпцыяй. Сам Тухманаў пазней заяўляў, што ўсе яго пласцінкі — гэта эксперыменты над музыкай у імкненні стварыць нешта новае, незвычайнае, а прынцып сюітнасці быў запазычаны ў The Beatles, асабліва з канвы альбома Sgt. Pepper’s Lonely Hearts Club Band.
Зноскі
- ↑ David Tuchmanov // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Нарадзіліся 20 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Выпускнікі Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР
- Народныя артысты Расійскай Федэрацыі
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта