Гірэі
Гірэі | |
---|---|
Краіна | Крымскае ханства |
Родапачынальны дом | Чынгізіды |
Заснавальнік | Хаджы-Гірэй |
Апошні кіраўнік | Шахін-Гірэй |
Год заснавання | 1441 |
Тытулы | |
|
Крымскія татары |
---|
Дыяспара |
Рэлігія |
Блізкія этнасы |
Мовы і дыялекты |
Гісторыя |
|
Асобы |
Сімвалы |
Іншае |
Гірэі, Гераі — татарская дынастыя, якая панавала ў Крымскім ханстве з сярэдзіны XV ст. да 1783 г.
Першы хан Хаджы-Гірэй захапіў уладу пры падтрымцы вялікага князя літоўскага Казіміра IV і татарскіх крымскіх князёў з роду Шырын у 1443 г. Паводле польскіх крыніц, Хаджы-Гірэй нарадзіўся ў ВКЛ, у г. Трокі. Яго дзейнасць была накіравана на ўмацаванне ўлады дынастыі ў Крыме і на абарону сваіх уладанняў ад іншых прэтэндэнтаў на трон. Ен меў сяброўскія адносіны з Казімірам IV, даволі мірныя адносіны з Маскоўскай княствам, імкнуўся забяспечыць сваю незалежнасць ад Асманскай імперыі. Пасля смерці Хаджы-Гірэя ў выніку працяглай барацьбы ханам стаў яго малодшы сын Менглі-Гірэй. 3 1475 г. Крымскае ханства трапіла ў васальную залежнасць ад Асманскай імперыі, асманскія султаны прызначалі ханаў выключна з нашчадкаў Гірэяў.
Спачатку адносіны Гірэяў з паўночнымі суседзямі былі прыязныя, але пасля таго, як Казімір IV заключыў саюз з ханам Залатой (Вялікай) Арды Ахметам (саюз фактычна не быў накіраваны супраць Крыма), адносіны сапсаваліся і Менглі-Гірэй заключыў ваенна-палітычны саюз з Маскоўскім княствам. Асобныя татарскія орды не падпарадкоўваліся Гірэям.
3 цягам часу Гірэі зразумелі памылку арыентацыі на Маскоўскае княства, асабліва пасля таго, калі яна заваявала Казанскае, Астраханскае і Сібірскае ханствы. У 1657 г. крымскія татары разбілі венгерскія войскі прэтэндэнта на польскі трон сяміградскага князя Дзьёрдзь II Ракацы У час казацка-сялянскай вайны 1648—1651 гг. крымскі хан Іслам-Гірэй III спачатку падтрымліваў Б. Хмяльніцкага (1648—1649 гг.) і быў пасрэднікам пры заключэнні Збораўскага міру 1649 г., пасля адышоў ад яго і ў 1653 г. уступіў у саюз з Рэччу Паспалітай.
Апошні крымскі хан з дынастыі Гірэяў Шахін-Гірэй пад прымусам расійскага ўрада ў лютым 1783 г. адмовіўся ад трона, а Крымскае ханства было далучана да Расійскай імперыі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Podhorodecki, L. Chanat Krymski i jego stosunki z Polską w XV-XVIII w. / Leszek Podhorodecki. — Warszawa: «Książka i Wiedza», 1987. — 316, [4] s., [40] s. tabl.: faks., fot., 1 mapa, portr.
- Греков, И. Б. Восточная Европа и упадок Золотой Орды (на рубеже XIV—XV вв.) / И. Б. Греков; АН СССР, Ин-т славяноведения и балканистики. — М.: Наука, 1975. — 519 с.
- Канапацкі, І. Гірэі / Ібрагім Канапцкі Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 6—7.
- Сафаргалиев, М. Г. Распад Золотой орды / М. Г. Сафаргалиев; / Министерство высшего и среднего специального образования, Мордовский государственный университет. — Саранск: [б. и.], 1960. — (Ученые записки; Вып. 11).
- Смирнов, В. Д. Крымское ханство под верховенством Отоманской порты до начала XVIII века / В. Д. Смирнов. — СПб.: Университетская тип., 1887. — XXXV, 772 с.