Гіпаксемія
Выгляд
Гіпаксемія — паніжэнне ўтрымання кіслароду ў крыві ў выніку парушэння кровазвароту, падвышанай патрэбы тканак у кіслародзе (празмерная цягліцавая нагрузка і інш), памяншэння газаабмену ў лёгкіх пры іх захворваннях, памяншэння ўтрымання гемаглабіну ў крыві (напрыклад, пры анеміях), змяншэння парцыяльнага ціску кіслароду ва ўдыхальным паветры (вышынная хвароба) і інш. Следствам гіпаксеміі з'яўляецца гіпаксія.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гипоксемия (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Гипоксемия. Первая помощь при гипоксемии (руск.)