Гуга Шухарт
Гуга Шухарт | |
---|---|
ням.: Hugo Ernst Mario Schuchardt | |
Дата нараджэння | 4 лютага 1842[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 красавіка 1927[1][2][…] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец, выкладчык універсітэта, creolist, раманіст, kartvelologist |
Навуковая сфера | мовазнаўства[5], баскская мова, крэольскія мовы, Раманскія мовы і раманістыка[5] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
|
Прэміі |
прэмія Вальнея[d] (1867) прэмія Вальнея[d] (1885) |
![]() |
Гу́га Э́рнст Ма́рыа Шу́харт (ням.: Hugo Ernst Mario Schuchardt, 4 лютага 1842, Гота — 21 красавіка 1927, Грац) — нямецкі лінгвіст, спецыяліст па лінгвістычнай кампаратывістыцы, крэольскай, раманскай і баскскай мовах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вывучаў класічную і раманскую філалогію ў Іене ў А. Шлейхера, затым з 1861 года ў Боне ў Ф. Дзіца. Абараніў у 1864 годзе доктарскую дысертацыю на латыні «Пра вакалізм вульгарнай латыні», якую ў перапрацаваным выглядзе апублікаваў у 1866 годзе. У гэтай працы Шухард заклаў асновы даследаванні протараманскіх моў пры дапамозе методыкі лінгвістычнай генеалогіі, распрацаванай Шлейхерам.
Правёў некалькі гадоў ва франкамоўнай Швейцарыі. 30 красавіка 1870 года абараніў ў Лейпцыгскім універсітэце дысертацыю па рэтараманскай мове на ступень doctor habilis. Затым быў прафесарам раманскай філалогіі ў Грацкім універсітэце да сыходу ў адстаўку ў 1900 годзе.
Шухарт даследаваў не толькі раманскія, але і іншыя мовы, у асаблівасці баскскую і крэольскія мовы (у тым ліку такія жаргоны Еўропы XIX стагоддзя, як «славяна-нямецкі», «славяна-італьянскі», уплыў румынскай мовы на албанскую і раманскіх — на кельцкія). Яго даследаванні на гэтыя тэмы захоўваюцца ў бібліятэцы Грацкага ўніверсітэта.
Працы Шухарта былі пабудаваныя на аснове традыцый параўнальнай лінгвістыкі і этымалогіі. Пры гэтым Шухарт выступаў крытыкам младаграматызму, законы якога ён разглядаў як празмерна жорсткія. Яго падыход аказаў ўплыў на наступнае развіццё лінгвістычнай геаграфіі і структуралізму Ф. дэ Сасюра.
Зноскі
- ↑ а б H. Schuchardt // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Hugo Schuchardt // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118611046 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118611046 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ а б Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гуга Шухарт
- Нарадзіліся 4 лютага
- Нарадзіліся ў 1842 годзе
- Нарадзіліся ў Гоце
- Памерлі 21 красавіка
- Памерлі ў 1927 годзе
- Памерлі ў Грацы
- Выкладчыкі Грацкага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Гале-Вітэнбергскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Енскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Бонскага ўніверсітэта
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены Аўстрыйскай акадэміі навук
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Члены Венгерскай акадэміі навук
- Члены Акадэміі дэі Лінчэі
- Члены Дацкай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Мовазнаўцы Германіі
- Мовазнаўцы Аўстрыі
- Палеаіспанскія мовы
- Баскская мова
- Валапюк
- Члены французскай Акадэміі надпісаў і прыгожай славеснасці