Гуансюй
Гуансюй | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Тунчжы (імператар) | ||||||
Пераемнік | Пу І | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Тунчжы (імператар) | ||||||
Пераемнік | Пу І | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
14 жніўня 1871[1] |
||||||
Смерць |
14 лістапада 1908[2][1] (37 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | House of Aisin-Gioro[d] | ||||||
Імя пры нараджэнні |
маньчж. ᡯᠠᡳ ᡨᡳᠶᠠᠨ кіт.: 載湉 |
||||||
Бацька | Yixuan, Prince Chun[d][3] | ||||||
Маці | Yehenara Wanzhen[d] | ||||||
Жонка | Лун’юй, Consort Jin[d] і Consort Zhen[d] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфай��ы на Вікісховішчы |
Айсіньгёро Цзайцянь (кіт. трад. 愛新覺羅·載湉; 14 жніўня 1871 — 14 лістапада 1908), які кіраваў пад дэвізам «Гуансюй» (кіт. трад. 光緒 — «Слаўная пераемнасць», 25 лютага 1875 — 14 лістапада 1908) — перадапошні імператар імперыі Цын.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У перыяд яго кіравання ўлада фактычна знаходзілася ў руках яго цёткі і прыёмнай маці — ўдовай імператрыцы Цысі, якая спыніла рэфарматарскія пачынанні Гуансюя — праект «Ста дзён рэформаў » ў 1898 годзе, мэтай якіх было пераўтварыць імперыю на ўзор японскай рэвалюцыі Мэйдзі. У ходзе гэтых рэформаў Гуансюй заснаваў, у прыватнасці, імператарскую вышэйшую школу — Пекінскі ўніверсітэт.
Пасля перавароту , учыненага Цысі дзякуючы здрадзе генерала Юань Шыкая, імператар жыў пад хатнім арыштам у пекінскім Забароненым горадзе; указам удава імператрыцы ён быў абвешчаны нявартым сану. Еўрапейскія дзяржавы працягвалі прызнаваць яго валадаром; фармальна яго валадаранне і эра працягваліся да канца яго жыцця, многія апазіцыянеры і эмігранты планавалі вярнуць яго да рэальнай улады. У 1901 падчас іхэтуаньскага («баксёрскага») паўстання супраць еўрапейцаў Гуансюй і Цысі былі эвакуіраваны з Пекіна ў Сіянь у цывільным адзенні. Гуансюй памёр у сваім павільёне ў Забароненым горадзе за дзень да Цысі; хадзілі чуткі, што яна, адчуўшы, што памірае, загадала яго атруціць, хоць малады імператар быў даўно хворы на туберкулёз. У 2008 годзе кітайскія даследчыкі апублікавалі матэрыялы даследавання парэшткаў, згодна з якімі Гуансюя сапраўды атруцілі мыш’яком[4].
Афіцыйнай жонкай Гуансюя была пляменніца Цысі імператрыца Лун’юй, якая пасля яго смерці стала рэгенткай і падпісала адрачэнне за Пу І ў 1912 годзе. Любімую наложніцу імператара, Чжэнь , Цысі загадала ўтапіць у калодзежы ў 1900 годзе, западозрыўшы яе ў кантактах з заходнімі дзяржавамі. У яго не было дзяцей; пераемнікам Гуансюя па распараджэнні Цысі стаў яго 2-гадовы пляменнік Пу І (імператар Сюаньтун).
Пасля Сіньхайскай рэвалюцыі 1911 года быў узведзены маўзалей Гуансюя. Сунь Ятсен станоўча ацэньваў яго адукацыйныя рэформы; камуністычны гісторык Фань Вэньлань назваў яго «маньчжурскім арыстакратам, які засвоіў заходнюю філасофію»; Гуансюй лічыцца заснавальнікам мадэрнізацыі Кітая.
Вобраз у мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]- У фільмах Лі Ханьсяна «Удовая імператрыца » (Іншая назва: 《倾国倾城》, Ганконг, 1975) і «Апошняя бура » (Ганконг, 1976) ролю Гуансюя выконваў Ці Лун .
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Guangxu // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Immanuel C.Y. Hsü The Rise of Modern China — 6 — USA: OUP, 2000. — P. 416. — 1136 p. — ISBN 978-0-19-512504-7
- ↑ Immanuel C.Y. Hsü The Rise of Modern China — 6 — USA: OUP, 2000. — P. 309. — 1136 p. — ISBN 978-0-19-512504-7
- ↑ Bruno Philip. L’empereur Guangxu empoisonné! Le Monde, 23 Novembre 2008
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Непомнин О. Е. История Китая: Эпоха Цин. XVII — начало XX века Архівавана 3 сакавіка 2008.. — М.: Восточная литература, 2005. — ISBN 5-02-018400-4