Грыгорый Балгарын
Грыгорый Балгарын | |
---|---|
|
|
Дзейнасць | святар |
Нараджэнне |
не пазней за XV стагоддзе |
Смерць |
1473 |
Пахаванне |
Грыго́рый Балга́рын (не пазней за пачатак XIV ст., Балгарыя — 1472 або 1473) — вялікалітоўскі царкоўны дзеяч, адзін з першых прыхільнікаў уніі з каталіцкай царквой. Вучань і паплечнік мітрапаліта Ісідара.
Пасля заключэння Фларэнційскай уніі 1439 года разам з Ісідарам уцёк з Масквы ў Рым, з 1452 года ў Канстанцінопалі. У 1458 годзе пасвячоны канстанцінопальскім патрыярхам-уніятам Грыгорыем Мамом y мітрапаліта 9 заходніх епархій Рускай праваслаўнай царквы з тытулам архіепіскапа кіеўскага, літоўскага і Ніжняй (Малой) Русі з рэзідэнцыяй y Навагрудку. Такі тытул сведчыў аб прэтэнзіях мітрапаліта на кананічную ўладу над усёй тэрыторыяй былой Кіеўскай Русі. He згаджаючыся з гэтым, мітраполія ў Маскве ў 1459 годзе стала афіцыйна называцца не кіеўскай, a маскоўскай. Падзел паміж дзвюма цэрквамі стаў канчатковым.
Прызнаючы Грыгорыя Балгарына мітрапалітам, духавенства і вернікі Вялікага Княства Літоўскага саму унію не прынялі. Грыгорый Балгарын звярнуўся да Канстанцінопальскай патрыярхіі з просьбай зацвердзіць яго ў сане мітрараліта і ў 1467 годзе патрыярх Дыянісій зацвердзіў Грыгорыя Балгарына як мітрапаліта кіеўскага, галіцкага і ўсяе Русі. Праваслаўная царква Вялікага Княства Літоўскага і Галіцыі (у складзе Польскага каралеўства) атрымала поўнае кананічнае прызнанне.
Грыгорый Балгарын лічыцца аўтарам шэрага літаратурна-царкоўных твораў. Памёр і пахаваны ў Навагрудку.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грыгорый Балгарын // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 477. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).