Перайсці да зместу

Група пагранічных войск Расіі ў Таджыкістане

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Група пагранічных войск Расіі ў Таджыкістане
Краіна
Уваходзіць у Пагранічная служба ФСБ Расійскай Федэрацыі[d]
Дыслакацыя

Група пагранічных войск Расіі ў Таджыкістане — кантынгент расійскіх памежнікаў на афгана-таджыкістанскай граніцы, які займаўся пытаннямі ахову паўднёвых межаў СНД.

У 1991 годзе пачаўся працэс станаўлення новых межаў Расіі і Таджыкістана, фармавалася заканадаўчая база двухбаковых адносін.

У адпаведнасці з загадам Міністэрства бяспекі Расійскай Федэрацыі ад 19 кастрычніка 1992 года Чырванасцяжная Сярэднеазіяцкая Пагранічная акруга была расфармавана, на базе аператыўна-вайсковай групы арганізавана група пагранічных войск. На падставе загаду ФПС Расіі ад 31 ліпеня 1997 года фарміраванне перайменавана ў групу ФПС Расіі ў Рэспубліцы Таджыкістан, а загадам ад 27 ліпеня 2003 года рэарганізавана ў памежнае ўпраўленне. У 2007 годзе памежнае ўпраўленне перафармавана ў аператыўную памежную групу, а ў верасні 2012 года — у групу пагранічнага супрацоўніцтва ФСБ Расіі.

У 1992 годзе ў склад групы ўвайшлі 5 пагранічных атрадаў (г. Пяндж, пгт. Маскоўскі, г. Калай-Хумб, г. Харог, п. Мургаб), 1 авіяцыйнае падраздзяленне (23-і асобны авіяцыйны полк), 2 ваенна-навучальныя ўстановы (9-я міжакружная школа сяржанцкага складу службы сабак і 6-я акруговая школа кухараў), а таксама 1-ы асобны радыёцэнтр спецпрызначэння, 1-я база забеспячэння і захоўвання ў г. Душанбэ, 10-ы асобны інжынерна-будаўнічы батальён, 1-ы акруговы шпіталь і АКПП «Душанбэ».

З 1992 па 1997 і ў наступным кантынгент расійскіх пагранічнікаў на таджыкска-афганскай мяжы выконваў задачы па супрацьстаянні баевікам, незаконнаму абароту наркотыкаў, кантрабандзе зброі, сродкаў тэрору і дыверсій. Вайскоўцы забеспячвалі як абарону канстытуцыйнага ладу ў Таджыкістане, так і бяспеку знешніх межаў СНД. Ахова граніцы ажыццяўлялася ва ўзаемадзеянні з Агенцтвам па кантролі за абаротам наркотыкаў, Міністэрствам унутраных спраў і іншымі міністэрствамі краіны, а таксама расійскай 201-й мотастралковай дывізіяй.