Графы Арлеанскія
Выгляд
Граф Арлеанскі быў кіраўніком вобласці, якая ўключала горад Арлеан і яго наваколлі. Тытул выкарыстоўваўся ў перыяд кіравання Меравінгаў і Каралінгаў.
Калі Гуга Капет стаў каралём Франкаў, то графства Арлеанскае, якое належала яму, увайшло ў склад каралеўскага дамена. Пасля на базе графства было створана герцагства Арлеанскае, якое традыцыйна давалася другім па старшынстве сынам караля Францыі, пакуль герцаг Філіп II Арлеанскі не замацаваў яго за сваім нашчадстве. З гэтых пор герцагамі Арлеанскімі станавіліся старэйшыя сыны Арлеанскай лініі дому Бурбонаў.
Эпоха Каралінгаў
[правіць | правіць зыходнік]- ?-821 : Адрыян (каля 760—821), пфальцграф Рэйнскі, сын Герольда I дэ Вінцгау і Эмы Алеманскай, брат жонкі Карла Вялікага.
- 818-828 : Матфрыд (пам.836).
- 828-830 : Эд I (каля 790—834), сын Эдрыена Арлеанскага і Вальдрады дэ Вормсгау.
- 830-832 : Матфрыд (пам.836) (другі раз).
- 832-834 : Эд I (каля 790—834) (другі раз).
- 834-834 : Матфрыд (пам.836) (трэці раз).
…
- Роберт Моцны (815/820-866), граф Анжуйскі і Турэнскі, свецкі абат Мармуцье, граф Блуа і Арлеана, магчыма сын Роберта (пам. 834), графа ў Вормсгау і Вальдрады, сёстры Эда Арлеанскага.
- Гуга Абат (пам. 886), сын Конрада I Бургундскага, графа Парыжскага і Асерскага, і верагодна брат жонкі Роберта Моцнага.
- Эд II (860—898), граф Парыжскі, свецкі абат Сен-Жэрмен дэ Прэ, Сент-Аманда, Сен-Дэні і Мармуцье, граф Анжу і Тура, граф Блуа і Арлеана, кароль Францыі.
- Гуга Капет (956—987), кароль Францыі, сын Гуга Вялікага.