Перайсці да зместу

Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім у 1430-х гадах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім у 1430-х гадах
Помнік на месцы выніковай бітвы
Помнік на месцы выніковай бітвы
Дата 1432 — 1438
Месца Літва, заходняя Прусія, Валынь
Вынік Паражэнне Свідрыгайлы. Жыгімонт зацверджаны вялікім князем літоўскім
Праціўнікі
Усходняе Вялікае Княства Літоўскае (Полацк, Віцебск, Смаленск, Кіеў, Валынь)
Тэўтонскі ордэн
Лівонскі ордэн
Залатая Арда
Заходняе Вялікае Княства Літоўскае (Жамойцкае староства, Троцкае ваяводства, Віленскае ваяводства, Падляшша)
Польскае каралеўства
гусіты
Камандуючыя
Свідрыгайла
Жыгімонт Карыбутавіч †
Пауль фон Русдорф
Франка Керскорф †
Жыгімонт Кейстутавіч
Міхаіл Жыгімонтавіч
Ягайла
Ян Чапек

Грамадзянская вайна ў ВКЛ, паўстанне Свідрыгайлы (14321435) — грамадзянская вайна, якую вялі паміж сабою феадалы Польшчы і ВКЛ (тады аб’яднаных у саюзную дзяржаву) і іх саюзнікі; на чале галоўных бакоў канфлікту былі, з аднаго боку, польскія каралі Ягайла і, потым Жыгімонт, вялікі князь літоўскі), а з іншага боку — Свідрыгайла, вялікі князь літоўскі, потым вялікі князь рускі. Прадметам вайны стала палітычнае ўладкаванне ВКЛ ва ўмовах крызісу палітычнай сістэмы, утворанай Востраўскім пагадненнем (1392) і Гарадзельскім актам (1413).

Вайна прывяла да тымчасовага фактычнага падзелу ВКЛ на дзве дзяржавы — уласна Вялікае Княства Літоўскае і Вялікае княства Рускае. Вынікам вайны, пасля канчатковага ваеннага разгрому партыі Свідрыгайлы, стала кампраміснае развязанне праблемы вярхоўнай улады ў ВКЛ.

Перад падзеямі

[правіць | правіць зыходнік]

Вайна выбухнула ў абставінах агульнай палітычнай напружанасці ў ВКЛ ў 1-й чвэрці XV стагоддзя, а непасрэдным повадам стаў палітычны крызіс пасля смерці вялікага князя Вітаўта і ўзброены канфлікт з-за кантролю над Падоллем. Вітаўт памёр, не пакінуўшы нашчадкаў. Ягоная адзіная дачка Соф’я выйшла замуж за маскоўскага князя Васіля I, ад якога мела толькі аднаго ацалелага сына Васіля II. Аднак ён быў праваслаўным і не мог узначаліць нядаўна ахрышчаную Літву[1].

Прадметам вайны стала палітычнае ўладкаванне ВКЛ ва ўмовах крызісу палітычнай сістэмы, утворанай Востраўскім пагадненнем (1392) і Гарадзельскім актам (1413).

Свідрыгайла, карыстаючыся пераважна падтрымкай праваслаўных феадалаў, стаў вялікім князем. Гэта супярэчыла ўмовам Гарадзельскай уніі 1413 года, паводле якой літоўцы не маглі абіраць князя без згоды польскай дзяржавы[1].

Унутраная барацьба

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля паспяховага звяржэння Свідрыгайлы са стальца і прыходу да ўлады першапачаткова прапольскага брата Вітаўта Жыгімонта Кейстутавіча Свідрыгайла быў вымушаны ўцячы на ўсход ВКЛ, дзе на падставе ўраўнання ў правах праваслаўных і каталіцкіх землеўладальнікаў распачаў узброеную барацьбу за ўладу, не носячы сепаратысцкіх імкненняў[2][3]. На бок Свідрыгайлы перайшлі таксама ўладальнікі з ліку княжацкіх галін, аднак яны і да прыняцця актаў 1387 і 1413 гг. (якія дазвалялі зямельны імунітэт толькі каталікам) мелі на сваіх землях права поўнага маёмаснага распараджэння[4]. Такія ж выключныя правы без уліку рэлігійнай дыферэнцыяцыі мелі таксама Полаччына і Віцебшчына[5][6], што па сутнасці рабіла засяроджванне паўстання ў гэтым рэгіёне бессэнсоўным. Тым не менш, няслушна сцвярджаць таксама пра нібыта рускую арыентаванасць Свідрыгайлы з прычыны адсутнасці падобных імкненняў у яго паўстанні, хуткага пераходу Смаленскай зямлі на бок Жыгімонта адразу па з’яўленні прыкмет будучага паражэння Свідрыгайлы, а таксама праз тое, што ўсходнеславянскае баярства Панямоння і Менскай зямлі адразу пасля пачатку канфлікту добраахвотна перайшло на бок Жыгімонта (вайсковымі метадамі была пакорана толькі Берасцейская зямля).

Урэшце, у 1432 годзе з мэтай захавання дабрабыту ў краіне і падтрымкі прысягі Ягайлу ад яго імя быў выдадзены Гродзенскі прывілей[7]. Прывілей, аднак, не змяніў раскладу сіл на карысць Жыгімонта, да таго ж, прывілей не быў зацверджаны Ягайлам. Прывілей 1432 года ў адрозненне ад ранейшых згадвае князёў, якія бралі актыўны удзел у паўстанні на баку Свідрыгайлы, што можна лічыць спробай перацягвання іх на бок Жыгімонта, аднак яны па-ранейшаму мелі маёмасны імунітэт над сваімі землямі. Акрамя таго, прывілей можна разглядаць як спробу зацікаўлення баярства ўсходніх зямель ВКЛ пытаннем дарэчнасці Крэўскай уніі, якое было негалосна ўзнята баярамі захаду і цэнтра ВКЛ.

Наступны прывілей, выдадзены пасля смерці Ягайлы ў 1434 годзе ад імя Жыгімонта, прадугледжваў тыя ж правы для землеўладальнікаў разам са скасаваннем дзякла, якое паводле ўмоў прывілею 1432 года працягвала ўносіцца на карысць велікакняжацкага скарбу. Фармальна, аднак, прывілей пашыраўся толькі на баяраў, якія запісваліся ў гербавыя брацтвы Польшчы.

Дыпламатычная барацьба

[правіць | правіць зыходнік]

Дыпламатычная барацьба спачатку была выйграна Свідрыгайлам, які змог атрымаць ваенную падтрымку малдаўскага ваяводы Аляксандра Добрага, які быў ворагам каталіцтва, і нават паддаў сваю краіну туркам, каб магчы выступіць усімі сіламі супраць Польшчы. Дагаворы аб нейтральнасці былі заключаныя з праваслаўнымі Ноўгарадам (21.1.1431) і Псковам (канец 1431 — пач. 1432); Масква, аднак, не падтрымала Свідрыгайлу, магчыма, з-за тагачасных міжусобіц маскоўскіх князёў. Рашуча падтрымаў Свідрыгайлу татарскі хан Ахмет. На дапамогу Свідрыгайлу збіраліся гусіты (сярод іх — Жыгімонт Карыбутавіч), якія былі тады сур’ёзнай ваеннай сілай, і аб’ядноўваліся з праваслаўем адносна раду царкоўных дагматаў і варожасці да каталіцтва. Аднак удзел гусітаў у канфлікце каталіцкаму свету ўдалося адхіліць, прапануючы ім саступкі на Базельскім саборы.

Моцную падтрымку Свідрыгайла атрымаў з боку Германіі. Яшчэ 8.11.1430 ён звярнуўся да германскага імператара Сігізмунда з прапановай супольнага выступлення супраць туркаў, узамен за такія самыя прапановы каранацыі, якія рабіліся Вітаўту і за падтрымку ў барацьбе з Польшчай. Сігізмунд не толькі згадзіўся, але і парадзіў начальніку Нямецкага ордэна падтрымаць Свідрыгайлу. Ёсць звесткі, што каранацыя ўжо падрыхтоўвалася недзе ў Прусіі, а з епіскапам заграбскім была выслана карона для Свідрыгайлы; аднак, каранацыя не адбылася. Гросмайстар Ордэна, аднак, спачатку заняў чакальную пазіцыю, бо Ордэн тады быў ужо моцна аслаблены, і існавала небяспека аб’яднання абодвух праціўнікаў — Польшчы і ВКЛ — супраць Ордэна; Папа Рымскі забараняў Ордэну ваенны саюз са Свідрыгайлам.

У 2-й пал. лютага 1431 на сойме польскай шляхты ў Сандаміры Ягайла радзіў памяркоўнае развязанне, але сойм пастанавіў пачаць вайну супраць ВКЛ летам 1432, а найперш здабыць Луцк. Наогул, Ягайла ў гэтым канфлікце займаў прымірэнчую пазіцыю, але ўжо не меў дастатковага ўплыву. Так, мірнае пасольства з удзелам Станіслава Цёлка (епіск. пазнаньскі) і Яна (епіск. хелмскі), Сендзівоя з Астрога (ваявода пазнаньскі) і Яна з Ліхіна (ваявода брэсцкі) не мела, відаць, задачы сапраўды дасягнуць міру, бо дамагалася безумоўнае здачы Падолля і безумоўнага выканання Гарадзельскай уніі — г.зн. пераходу велікакняжацкага тытула ў рукі Кароны. Свідрыгайла адмовіўся, але сам выслаў пасольства на чале з князем Васілём Красным, якое прывезла ў красавіку 1431 адмову па ўсіх пунктах.

Такім чынам, польскія паны хацелі вайны, кароль спрабаваў дасягнуць міру, але Свідрыгайла выставіў такія непрымальныя для Польшчы патрабаванні пачатку перамоў (вяртанне ўзятых падольскіх замкаў), чым фактычна адмовіўся ад магчымасці дасягнення міру.

Кіраўніцтва Нямецкага Ордэна, якое спачатку абяцала Польшчы нейтральнасць, схілілася да падтрымкі Свідрыгайлы, і заключыла з ім абаронна-наступальны саюз 19 верасня 1431 у Хрыстмемелі.

Пачатак вайны

[правіць | правіць зыходнік]
Свідрыгайла на карціне Аляксандра Гваньіні

Апіраючыся пераважна на Полацк, ужо восенню 1432 г. Свідрыгайла пачаў ажыццяўляць паходы на падуладныя з Жыгімонту землі. У лістападзе дэтранізаваны вялікі князь з палачанамі і смалянамі дайшоў да Вільні, валоданне якой было вырашальным у барацьбе за страчаны стол. 8 снежня пад Ашмянамі яму давялося даць бітву арміі Жыгімонта Кейстутавіча. Сеча доўжылася да ночы і скончылася яго паражэннем[6][8][9][10][11].

Па польскім уварванні на Падолле Свідрыгайла арыштаваў свайго брата Ягайлу, які на той час знаходзіўся ў Вільні[12]. Ён быў адпушчаны толькі пасля абяцання вярнуць Падолле Вялікаму Княству Літоўскаму.

Вырашальная бітва

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Zigmantas Kiaupa, Jūratė Kiaupienė, Albinas Kunevičius. The History of Lithuania Before 1795. — English. — Vilnius: Lithuanian Institute of History, 2000. — С. 205–211. — ISBN 9986-810-13-2.
  2. Łowmiański H. Studia nad dziejami Wielkiego Księstwa Litewskiego / H. Łowmiański. — Poznań: Wydawnictwo Naukowe UAM, 1983. — С. 418, 421, 428-429. — 579 с.
  3. Довнар-Запольский М. В. Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах / М. В. Довнар-Запольский. — Киев, 1901. — Т. 1. — С. 67. — VIII, 807, [1], CXII, II с.
  4. Любавский М. К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно / М. К. Любавский. — Мн.: Беларуская навука, 2012. — С. 174. — 395 с. — (Помнікі гістарычнай думкі Беларусі).
  5. Łowmiański H. Studia nad dziejami Wielkiego Księstwa Litewskiego / H. Łowmiański. — Poznań: Wydawnictwo Naukowe UAM, 1983. — С. 414. — 579 с.
  6. а б Пичета В. И. История сельского хозяйства и землевладения в Белоруссии / Нар. Комиссариат земледелия БССР. — Мн., 1927. — С. 116. — 179 с.
  7. Любавский М. К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно / М. К. Любавский. — Мн.: Беларуская навука, 2012. — С. 172-173. — 395 с. — (Помнікі гістарычнай думкі Беларусі).
  8. Пичета В. И. История сельского хозяйства и землевладения в Белоруссии / Нар. Комиссариат земледелия БССР. — Мн., 1927. — С. 62. — 179 с.
  9. Łowmiański H. Studia nad dziejami Wielkiego Księstwa Litewskiego / H. Łowmiański. — Poznań: Wydawnictwo Naukowe UAM, 1983. — С. 423. — 579 с.
  10. Любавский М. К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно / М. К. Любавский. — Мн.: Беларуская навука, 2012. — С. 173. — 395 с. — (Помнікі гістарычнай думкі Беларусі).
  11. У Пскоўскім летапісе гэтая бітва апісваецца як вельмі значная і стратная (праўда яна датавана днём 8 снежня 1433):
    " и бысть сеча и бой велик, и побегну князь Свитригайло с побоища к Полотьску, а князь Жидимонт ста на костех, а паде рати много и того князя и сего князя, у Свитригаило падоша полочани, а инех много руками поимаша "
    . Псковская летопись. Т. 1. — М., 1941. — С. 40.
  12. Mečislovas Jučas. Lietuvos ir Lenkijos unija. — Aidai, 2000. — С. 165–167. — ISBN 9986-590-95-7.