Гофгартэн (Мюнхен)
Гофгартэн? | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | парк |
Дата заснавання | 1613 |
schloesser.bayern.de/deu… | |
Размяшчэнне | |
48°08′34″ пн. ш. 11°34′48″ у. д.HGЯO | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гофгартэн (ням.: Hofgarten) — парк у стылі барока ў цэнтры Мюнхена. Рэнесансны парк Гофгартэн быў закладзены ў італьянскім стылі ў 1613—1617 гадах пры Максімільяне I. Галоўным уваходам у парк з'яўляюцца вароты, звернутыя да царквы Театынеркірхэ, якія з'яўляюцца першым тварэннем архітэктара Леа фон Кленцэ ў Мюнхене. З двух бакоў Гофгартэн абмежаваны аркаднымі галерэямі. У паўночнай частцы знаходзіцца Нямецкі музей тэатра , у заходняй частцы фрэскі Петэра фон Карнеліуса апавядаюць аб гісторыі дома Вітэльсбахаў. Паўднёвую мяжу Гофгартэна ўтварае фасад мюнхенскага палаца-рэзідэнцыі, ва ўсходняй частцы якога знаходзіцца Баварская дзяржаўная канцылярыя .
У цэнтры Гофгартэна размешчаны павільён пад назвай «Храм Дыяны» (ням.: Dianatempel), пабудаваны ў 1615 годзе. Ад кожнай з васьмі арак павільёна па Гофгартэну разыходзяцца дарожкі, якія вызначылі яго структуру. У павільёне праходзяць канцэрты, па вечарах, у летні час (май-верасень) у сераду і нядзелю ў Храме Дыяны танчаць сальсу, у пятніцу аргентынскае танга, днём наведвальнікаў парку забаўляюць вулічныя музыкі. Будынак упрыгожваюць знутры чатыры упрыгожаных марскімі ракавінамі насценных фантана, згаданыя ў «Стравах зямных» Андрэ Жыда. Дах Храма Дыяны ўпрыгожвае копія «Баварскай Тэлус» — бронзавай статуі працы Губерта Герхарда 1623 года. Арыгінал статуі знаходзіцца ў Імператарскай зале мюнхенскага палаца-рэзідэнцыі.
Падчас Другой сусветнай вайны Гофгартэн быў разбураны. Адноўлены Гофгартэн прадстаўляе сабой стылістычны кампраміс паміж англійскім ландшафтным паркам, якія з'явіліся тут на аснове пладовага парку сярэдзіны XIX ст., і першапачатковым праектам парку XVII ст.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мюнхенскі Гофгартэн на сайце YouTube